Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.

Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.

Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).

У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Някляеў Уладзімір :: Выданьні

Някляеў Уладзімір, Знакі прыпынку

Знакі прыпынку

Някляеў Уладзімір

Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся... Болей »


Някляеў Уладзімір, Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Менскі раман

Някляеў Уладзімір

Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і перасьледаваліся брыгадміламі; паказанае «раскрыцьцё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філёзафа-дысыдэнта Кіма Хадзеева; прысутнічае апіса... Болей »


Niaklajeu Uładzimir, Poczta gołębia

Poczta gołębia

Niaklajeu Uładzimir

To pierwszy w Polsce tak obszerny wybór wierszy Uładzimira Niaklajewa, jednego z najgłośniejszych współczesnych poetów białoruskich. Urodzony w 1946 roku, debiutował tomem wierszy w ojczystym języku w 1976 roku. Był redaktorem naczelnym głównych czasopism literackich kraju, prezesem Związku Pisarzy, prezesem białoruskiego PEN Clubu. W latach 1999-2004 zmuszony do emigracji przebywał w Polsce, później w Finlandii. W 2010 roku zdobył znac... Болей »


Някляеў Уладзімір, Лісты да Волі

Лісты да Волі

Вершы і паэма

Някляеў Уладзімір

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе. Уладзімір Някляеў: - Гэтая кніжка называецца «Лісты да Волі». Яна складаецца з трох ра... Болей »


Някляеў Уладзімір, Разьвітальны жэст Жыгімонта

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest Zygmun...

вершы і паэмы = wiersze i poematy

Някляеў Уладзімір

Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з 20-гадовага працоўнага ўзросту спазнаваў сібірскія абсягі, а потым, сталым творцам, некалькі гадоў правандраваў па Эўропе. Нішчымнага хлеба... Болей »


Някляеў Уладзімір, Кон

Кон

вершы двух стагоддзяў

Някляеў Уладзімір

"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што ... Болей »


Някляеў Уладзімір, Паэмы

Паэмы

Зборнік

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Болей »


Някляеў Уладзімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Някляеў Уладзімір

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Някляеў Уладзімір, Цэнтр Еўропы

Цэнтр Еўропы

апавяданні, аповесці

Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Болей »


Купала Янка, Някляеў Уладзімір, Вершы, паэмы. Шлях

Вершы, паэмы. Шлях

Купала Янка, Някляеў Уладзімір

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) (7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па старым стылі) — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя. Уладзімір Някляеў (нар. 9 ліпеня 1946) — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Быў старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру. (p) "БелТонМедыа". Вершы і ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя