Масла Алена

Пісьменніца - казачніца. Нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Скончыла Мілашоўскую васьмігодку, пасля вучылася ў Мёрскай СШ №2. З 1984 па 1989 гг. - студэнтка БДУ імя Леніна (факультэт журналістыкі). Працавала фотакарэспандэнтам у газеце “Піянер Беларусі” (“Раніца”), рэдактарам краязнаўчага атдзела ў газеце “Туризм и отдых”, рэдактарам аддзела часопіса “Качели”, галоўным рэдактарам газеты “Переходный возраст”. З 2006 года – загадчык рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Піша казкі. Друкавалася ў часопісе “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Вясёлка”, газеце “Літаратура і мастацтва” і інш. Аўтар кніг “Рождество у крёстной” (2005), “Таямніца закінутай хаты” (2005), “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007), шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Паводле рэйтынгу газеты “Наша ніва” кнігі “Таямніца закінутай хаты” (2005 год) і “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007 год) адзначаны сярод лепшых кніг года. У 2007 годзе адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў “Лепшая беларуская кніга” (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя). Маці дарослых дзяцей. Жонка найлепшага ў свеце мужа. Жыццё ўспрымае як суцэльную казку: з рознымі прыгодамі і здарэннямі, але абавязковай перамогай Дабра.

 

Масла Алена :: Выданьні

Масла Алена, Вандроўка з божымі кароўкамі

Вандроўка з божымі кароўкамі

казачная аповесць

Масла Алена

Разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам хлопчык Данік выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара, чакаюць хлопчыка наперадзе. Болей »


Масла Алена, Таямніца закінутай хаты

Таямніца закінутай хаты

казкі: для сярэдяга школьнага узросту

Масла Алена

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека. Болей »


Бярозка, № 10/1981

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 10/1981

Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы. Болей »


Верасень, 12

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Болей »


Дзеяслоў, 58

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

58

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны каптанік у карунках Безмацерных Кацярына, “Я буду малявац ь так, як хачу!” Гутарка з Глебам і Веранікай Герасімавымі Бычкова Ядзв... Болей »


Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 2 (114) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (114) 2016

Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай інтэлектуальнай генерацыі літаратараў, аб’яднаных у таварыства «Тутэйшыя» і ТВЛ, якія шукалі абнаўлення паэтычнай традыцыі праз еўрапейскі ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 6 (106) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (106) 2015

Нядаўна зайшоў у нашу пасялковую бібліятэку — зачынілі чарговую кніжную кропку на раёне, і новая партыя прыйшла на макулатуру. Стосы звязаных вяроўчынай кніг, на жаль, торты не нагадвалі. Хутчэй — «могілкі хатніх гадаванцаў», якія пакутавалі перад смерцю на нястачу цёплага стаўлення гаспадароў. Абымшэлыя старонкі з аўтографамі Ватацы, Законнікава, Бураўкіна і нават — раптам! — даваенны том «містэра Піквіка» мінскага выдання. Болей »


Маладосць, 5 (726) 2014

Маладосць

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

5 (726) 2014

«Маладосць» – пляцоўка для творчасці маладых? Ці не толькі? Не толькі пляцоўка для творчасці і не толькі для творчасці маладых! Гэта спроба пагуляць з самім словам «маладосць», і тое, наколькі ўдалай будзе гэта спроба, залежыць ад таго, што маюць на ўвазе, вымаўляючы «маладосць», не толькі супрацоўнікі рэдакцыі часопіса, але і яго аўтары – сённяшнія і заўтрашнія. Болей »


Маладосць, 9 (718) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

9 (718) 2013

Ніна Мацяш. Партрэт, зроблены ў вясновым садзе. Яе любімы партрэт. Як ні хацела Ніна Іосіфаўна ажыццявіць нешта падобнае ў больш сталым веку, але не атрымалася. Яна гаварыла пра гэта не толькі са шкадаваннем — з вялікай удзячнасцю да аўтара працы: «Лепшага партрэта ў мяне няма. Паўтарыць такое не здолеў ніхто». 20 верасня святкуецца юбілей Ніны Мацяш, якой, калі б іншы лёс, споўнілася б яшчэ толькі семдзесят. Наступны, берасцейскі, нума... Болей »