Мартыненка Вітаўт

Нарадзіўся 29 верасня 1959 году ў Менску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт, факультэт журналістыкі (1982). З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты “Чырвоная зьмена”. З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё “Liberty”, арґанізаваў там і праводзіў першы беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Кинонеделя Минска”.

Аўтар музыказнаўчых кніг “Праз рок-прызму” (1989, New York, разам з А. Мяльґуем), “222 альбомы беларускага року і ня толькі” (2006, Менск, разам з А. Мяльґуем), “Rock on-line” (2010, Менск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча “Quo Vadis” (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы – “Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя й лінґвістычныя асаблівасьці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)” (2003).

Піша таксама прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, выдаваліся у кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў (“P.L.A.N.”, “Tesaúrus”, “Deadmarsh”).

У 1985 разам з А. Мяльґуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу “Няміга”, які стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак у 1987-м.

У 1988 стварыў у камсамольскай ґазэце “Чырвоная зьмена” адну зь першых групаў падтрымкі БНФ. Беларус. Беспартыйны. Мае дачку Альдону 19 гадоў.

Працы: больш за 200 публікацыяў штогод на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця.

Пра яго: “Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956-1991”. Мн., “Цэнтр Карта”, 1999. С.60-61.

Старонка рэцэнзыяў Вітаўта Мартыненкі.

 

Мартыненка Вітаўт :: Выданьні

Мартыненка Вітаўт, Rock on-line

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Мартыненка Вітаўт

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... Болей »


Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, 222 альбомы беларускага року і ня толькі...

222 альбомы беларускага року і ня толькі...

Праз рок-прызму’2

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даве... Болей »


Мартыненка Вітаўт, Свой сярод чужых

Свой сярод чужых

Раман Г.Сянкевіча «QUO VADIS»: Кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза Пятра Татарыновіча

Мартыненка Вітаўт

Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным вы... Болей »


Сянкевіч Генрык, Мартыненка Вітаўт - рэд., Quo Vadis

Quo Vadis

раман

Сянкевіч Генрык, Мартыненка Вітаўт - рэд.

Рым... Амаль 50 гадоў таму... Выдавецтва "Зніч", заснаванае ў Вечным горадзе беларускімі эмігрантамі, выдае грунтоўную творчую працу ксяндза Пятра Татарыновіча — беларускі пераклад аднаго з найпапулярнейшых раманаў Г.Сянкевіча "Quo Vadis". Працу, якою сын Палескіх пушчаў хацеў дасягнуць замірэння сваіх думак аб радзіме з адчуваннямі жыцця эмігранта, "свайго сярод чужых"... Рым... Больш за 100 гадоў таму... Па Вечным горадзе блукае з нат... Болей »


Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, Праз рок-прызму

Праз рок-прызму

Зборнік артыкулаў і інтэрв'ю

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа... Болей »


Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


Бярозка, №9 / 2012

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№9 / 2012

У нашым свеце важная кожная асоба, кожны розум і кожнае слова. Чалавек — не пясчынка на велізарным круглым шары, які завецца планета Зямля. У наш час вылучыцца з натоўпу можа любы чалавек, ён можа змяніць усё, але спачатку яму трэба знайсці сябе. Напэўна, многія чыталі Міхаіла Лермантава «Герой нашага часу». Памятаеце Пячорына? Дык вось, ён быў неверагодна разумным і незвычайным чалавекам, які не мог знайсці правільны шлях сваім сілам і... Болей »


Бярозка, № 6 / 2012

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 6 / 2012

На базе бібліятэкі № 15 Мінска існуе літаратурны гурток пад зычнай назвай «Малінаўскія галасы». Сюды прыходзяць як вучні старшых класаў школ мікрараёна, так і значна меншыя па ўзросце. Іх аб’ядноўвае любоў да мастацкага слова і жаданне быць пачутымі ў бязмежнай літаратурнай прасторы. Творчы кіраўнік гуртка — паэтэса Іна Фралова. Болей »


Бярозка, № 5/2011

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 5/2011

Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіл... Болей »


Верасень, 11

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

11

Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага. Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзе... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя

Мартыненка Вітаўт :: Іншыя выданьні

«Folk-Modern» – ці народныя песьні forever? (0)

03-07-2011, 20:50

«Фольк-мадэрн Беларусі» – «The Best», Мн., 2009, «Budzma». Да шматлікай калекцыі беларускіх складанак за апошні час далучыліся ажно дзьве, базаваныя на фальклёры, якія пры ўсім падабенстве маюць істотныя (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная