Мальдзіс Адам

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у в. Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. — навуковы супрацоўнік, з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991 гг.). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.. У 1991-1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 г. старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 г. прэзідэнт (з 2010 г. старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996-2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.).

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980 г.).

 

Мальдзіс Адам :: Выданьні

Мальдзіс Адам, Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека: літаратуразнаўчае эсэ

Мальдзіс Адам

Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткев... Болей »


Мальдис Адам, Белорусские сокровища за рубежом

Белорусские сокровища за рубежом

Мальдис Адам

В сегодняшних условиях возвращение музейных, библиотечных и архивных ценностей, 90 процентов которых находится за пределами страны, — это прежде всего их выявление и совместное использование. В книге, основу которой составляют публикации автора в газете «СБ. Беларусь сегодня», рассказывается о наших ценностях, оказавшихся (преимущественно в результате военных действий) на территории сопредельных (Россия, Литва, Польша, Украина), западно... Болей »


Мальдзіс Адам, Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасяр...

Эсэ / Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Мальдзіс Адам

У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі. Аповесць «Восень пасярод вясны» (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў т... Болей »


Мальдзіс Адам, Выбранае

Выбранае

Мальдзіс Адам

У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак, зробленых у Беларусі, Польшчы і Францыі, нарысы пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Адрасуецца як гісторыкам культуры, так і шырокім колам... Болей »


Мальдзіс Адам, Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека

Мальдзіс Адам

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малю... Болей »


Мальдзіс Адам, З літаратуразнаўчых вандраванняў

З літаратуразнаўчых вандраванняў

Нарысы, эсэ, дзённікі

Мальдзіс Адам

Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан о Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай сувязі з асабістымі назіраннямі з жыцця сучаснай Англіі. Акрамя таго, у кнізе змешчаныя матэрыялы "літаратуразнаўчыя" вандраванні ў По... Болей »


Мальдзіс Адам, Восень пасярод вясны

Восень пасярод вясны

Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Мальдзіс Адам

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. Болей »


Мальдзіс Адам, На скрыжаванні славянскіх традыцый

На скрыжаванні славянскіх традыцый

Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХVІІ–ХVІІІ ст.)

Мальдзіс Адам

Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры другой палавіны XVII—XVIII стагоддзя, калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму ў тагачаснай беларускай літаратуры, адлюстраванні ў ёй ідэй Асветніцтва. Разглядаюцца яе цесныя ўзаемасувязі з рускай, польскай і ... Болей »


Грыцкевіч Валянцін, Мальдзіс Адам, Шляхі вялі праз Беларусь

Шляхі вялі праз Беларусь

Нарыс

Грыцкевіч Валянцін, Мальдзіс Адам

У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг і рукапісаў, гэтыя падарожныя нататкі далі аўтарам магчымасць упершыню глянуць на тагачасную, феадальную Беларусь вачыма самых розных ван... Болей »


Мальдзіс Адам, Астравеччына, край дарагі...

Астравеччына, край дарагі...

Нарыс

Мальдзіс Адам

Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя