Лукашук Аляксандр

Аляксандар Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Берасьці, вучыўся ў Менску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-1992 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1993 — на Радыё Свабода, з 1999 дырэктар Беларускай службы РС. У 2004-2005 быў дырэктарам Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007-2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. Стыпэндыянт Гувэрскага інстытуту, Стэнфардзкі ўнівэрсітэт, Каліфорнія, 2000.

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі», у 1990-1995 — сябра Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар дасьледаваньняў гісторыі 20-га стагодзьдзя, у тым ліку кніг «Зьдзек» (1988), «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), кнігі дакумэнтальнай прозы «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999).

Аўтар больш чым ста артыкулаў і інтэрвію пра палітычную сытуацыю Беларусі ў амэрыканскіх і замежных эўрапейскіх СМІ.

Сцэнарыст фільмаў «Трагедыя Арменіі» (1990), «Дэпутаты» (1992), «Дарога на Курапаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі ,1994), і іншых.

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-цэнтру.

Жыве ў Празе.

 

Лукашук Аляксандр :: Выданьні

Лукашук Аляксандр, Зкімбы-зымбы

Зкімбы-зымбы

Кніга люстрацыяў

Лукашук Аляксандр

У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот. Падушкі маіх цётак — сон гісторыі — дзве сястры — дзве мовы — дзе мяне зрабілі — таварыш Берыя не апраўдаў даверыя — не памёр — не там і не тады — невядомы дзед — ну, не каліграф — шакаладная ды іншыя смерці — прамова Маркса на магіле Энгельса — Маніна попа — халодная зброя — сылка за халадзільнік — факта... Болей »


Лукашук Аляксандр, Сьлед матылька

Сьлед матылька

Освальд у Менску

Лукашук Аляксандр

У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-... Болей »


Лукашук Аляксандр, Прыгоды АРА ў Беларусі

Прыгоды АРА ў Беларусі

Лукашук Аляксандр

Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай хлусьнёй. Аўтар выданьня нечакана для сябе адкрыў, што ў першыя гады пасьля вайны ў Беларусі дзякуючы амэрыканскай дабрачыннай арг... Болей »


Лукашук Аляксандр, За кiпучай чэкiсцкай работай

За кiпучай чэкiсцкай работай

З жыцьця катаў

Лукашук Аляксандр

Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »


Лукашук Аляксандр, Філістовіч

Філістовіч

Вяртаньне нацыяналіста

Лукашук Аляксандр

9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках і лясах, Янка Філістовіч наладжваў беларускае нацыянальнае паддольле, стварыў сваю партызанскую групу, выдаваў у лесе газэту "Жыве Бела... Болей »


ARCHE, 07(12)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07(12)2000

Тэма нумара: Слоўнік Свабоды. "Слоўнік Свабоды“. "Слоўнік Свабоды“. Такі назоў рэдакцыя „ARCHE“ дала канцэптуальнаму праекту Беларускай службы Радыё Свабода „Слова дня“. Штодзень на працягу ўсяго 1999 году ў вызначаны час на хвалях „Свабоды“ грымелі „словы“, агучаныя жывым голасам іх аўтараў. Цяпер „словы“ можна прачытаць і на паперы. (З прадмовы да нумара). Болей »


Дзеяслоў, 63

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

63

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »


Дзеяслоў, 58

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

58

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны каптанік у карунках Безмацерных Кацярына, “Я буду малявац ь так, як хачу!” Гутарка з Глебам і Веранікай Герасімавымі Бычкова Ядзв... Болей »


Дзеяслоў, 48

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

48

Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13 * Артур Клінаў. Скарб Радзівілаў. Урывак з раману “Шалом” * Карэл Гінэк Маха. Май. Паэма * Трыстан Х'юз. Рыкі. Урывак з рамана “Павярт... Болей »


Дзеяслоў, 19

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

19

* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Бяляцкі Алесь, "Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?" Эсэ пра падарожжа ў Кракаў * Вальтар Віктар, Р... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя