Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

pdf
Хадановіч Андрэй, Старыя вершы

Старыя вершы

Хадановіч Андрэй

Нішто, здаецца, не выклікала столькі нараканьняў у нашай літаратуры, як адсутнасьць у ёй інтэлектуалізму. Беларускі пісьменьнік заўсёды адчуваў сябе “сенам на асфальце”, а таму асабліва “не вытыркаўся”, розуму не дэманстраваў. Калі й зьяўляўся хто “дасьведчаны”, то, па-першае, адразу залічваўся ў арыгіналы; па-другое, у авангардысты; па-трэцяе, у вальнадумцы. Да нядаўняга часу пісьменьнік-інтэлектуал пачуваўся самотным, не раўнуючы Мэль... Болей »


pdf
epub
Мінскевіч Серж, Мінскія / Менскія санэты

Мінскія / Менскія санэты

Мінскевіч Серж

Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы, якія адваёўваюць прастору ва ўскраінаў. Стары Мінск малалюдны, таму і колькасць паэтаў на колькасць культурна каштоўных квадратных... Болей »


pdf
Башура Міхась, Паліванне на мух

Паліванне на мух

(са шланга)

Башура Міхась

Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае даследванне аднаго віду грызуноў" я напісаў пра Міхася Башуру, што ён "пячкур навакольнага свету", маючы на ўвазе, бязумоўна, стан... Болей »


pdf
epub
Бахарэвіч Альгерд, Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Проза 1997-2001

Бахарэвіч Альгерд

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — з... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньн...

Раман без парахода і самалёта

Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Раман у дзесяці гісторыях

Бабкоў Ігар

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.... Болей »


Клінаў Артур, Дванаццаць

Дванаццаць

Выбраныя творы 1996-2008

Клінаў Артур

Калі дае збой эпоха — надыходзіць час культурных герояў. Тых, хто прымае выклік і адказвае за краіну. Крэатыўная контраэліта, самураі беларускага лёсу. Яны запаўняюць сабою — амаль аднаасобна — тыя культурныя нішы, дзе ў іншай сытуацыі тоўпіліся б дзясяткі аўтараў-канкурэнтаў. Артур Клінаў — яскравы пэрсанаж у манахромных культурных ляндшафтах нашых «нулявых». Рэжысэр і сцэнарыст айчыннага андэрграўнду. Вынаходнік буфэтаў, дызайнэр шпак... Болей »


Першая   Папярэдняя   [16-16]   Наступная   Апошняя