Лобан Ірына

Лобан Ірына Фёдараўна (Грумандзь) нарадзілася 29 верасня 1985 года ў Наваполацку. У 2003 годзе атрымала сярэднюю адукацыю ў СШ №8 г. Наваполацка. У 2008-м скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Літаратурная работа ў газетах і часопісах” . У 2009-м – магістратуру па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Тэма абароненай магістарскай дысертацыі: “Мастацкае асэнсаванне вобраза Еўфрасінні Полацкай у творчасці беларускіх пісьменнікаў: дынаміка і тыпалогія”. Падчас вучобы ўдзельнічала ў студэнцкім тэатры “Вольная тэатральная майстэрня” (пасля “Аўтограф”). У якасці рэжысёра паставіла п’есу Я.Купалы “Прымакі”.

Першы твор напісаны на аповесць В. Быкава “Аблава”. Была адной з пераможцаў гарадскога конкурсу, прысвечанага Наваполацку. Друкавалася ў наваполацкай газеце “Хімік” і “Народнай волі” (абразкі, 2004). Дэбютавала з вершамі ў віцебскай газеце “Народнае слова”. Некаторыя вершы ўвайшлі ў студэнцкі зборнік “Факультэт паэзіі”, друкавалася ў газеце “Мы і час” ВДУ імя П.М. Машэрава, дзе працавала карэктарам і стылістам, выкладала журналісцкія дысцыпліны. У 2010 годзе стала адной з пераможцаў конкурсу ў гонар юбілея Уладзіміра Караткевіча. У 2011-м выйшла кніга “Мая душа” (Мінск: І.П. Логвінаў).

Працавала старшым карэктарам у рэдакцыі віцебскай абласной газеты “Народнае слова”. Цяпер спецыяльны карэспандэнт абласной газеты “Витебские вести”.

Праваслаўная хрысціянка. Краязнаўца-аматар. Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Займаюся сацыяльным служэннем пры дыяканічным цэнтры Віцебскай епархіі.

Вершы хрысціянскай тэматыкі з элементамі філасофіі, інтымнасці і нацыянальнага духу.

 

Лобан Ірына :: Выданьні

Лобан Ірына, Мая душа

Мая душа

Лобан Ірына

Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся ад іншых, больш пільных будзённых спраў, бярэшся за кніжку, чытаеш, задумваешся… Твая кніжка ляжыць у мяне на крэсле перад ложкам, а... Болей »