Ліс Арсень

Арсень Сяргеевіч Ліс нарадзіўся 04.02.1934, в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Вучоны этнограф, літаратуразнавец, краязнавец, пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1965). Доктар філалагічных навук (1997). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956).

Друкуецца з 1955 г. Працаваў настаўнікам, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1962 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН Беларусі. Даследуе літаратуру, гісторыю, краязнаўства і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Як адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору “Беларуская народная творчвсць” стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Аўтар аўтабіяграфічнага твора “Ад матчыных песень”, манаграфіі “М.Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі” (1968), кніг “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Пётра Сергіевіч” (1970), “Вечны вандроўнік”, “Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Гарыда” (1981). У яго кнігу “Цяжкая дарога свабоды” (1994) увайшлі літаратурныя партрэты А.Смоліча, Р.Шырмы, Ул.Караткевіча. Адзін з складальнікаў трыццацітомнай серыі”Беларуская народная творчасць”. На яго рахунку том “Жніўныя песні” (1974), зборнік “Беларускія народныя песні” (1970), манаграфія “Купальскія песні”(1974), “Валачобныя песні” (1989), падручнік для студэнтаў ВНУ “Беларуская народная творчасць”. Пісаў нарысы пра творчасць Я.Драздовіча: “Шляхі і пошукі”; пра збіральніка песеннага фальклору Антона Грыневіча “Песня просіцца ў свет”. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Песня на ўсё жыццё” (пра Р.Р.Шырму, у сааўт. З І.К.Цішчанкам, 1984), “Прысады жыцця” (пра М.І.Гарэцкага, у сааўт. З А.С.Вялюгіным, 1985), “Зямля Тарашкевіча” (у сааўт. з Я.С.Лецкам, 1991), “Аркадзь Смоліч”, “Дзядзька Уласаў” (пра А.М.Уласава; абодва 1992), “Адвечныя званы” (пра М.Доўнар-Запольскага, 1993). Рэдагаваў кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”; пісаў каментарыі да ўспамінаў пра Максіма Гарэцкага, да доктарскіх прац па гісторыі беларускага жывапісу. За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Язэпа Драздовіча “За руплівасць на ніве беларускага мастацтва” (25.03.1998), медалём Анатоля Бярозкі “Цвяток Радзімы” і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

 

Ліс Арсень :: Выданьні

Ліс Арсень, Gloria victis!

Gloria victis!

Збор твораў

Ліс Арсень

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria victis!" – кніга таксама і пра мастакоў ды беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Мак... Болей »


Ліс Арсень, Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян

Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фа...

Ліс Арсень

У манаграфіі даследуецца вобразная сістэма, паэтыка, тыпалогія вяснянак, юраўскіх, карагодных, купальскіх і жніўных песень беларускага народнага календара ў кантэксце песенных жанраў абрадавага фальклору балгар, рускіх, украінцаў. Выяўлены прыярытэты, агульнае і этнічна адметнае ў традыцыйнай культуры славянскіх народаў. Кніга разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, а таксама на шырокае кола чытачоў, неабыякав... Болей »


Ліс Арсень, Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект

Ліс Арсень

Манаграфія прысвечана асноватворнаму раздзелу традыцыйнай духоўнай культуры — каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў. У кнізе даследуецца генетычная, функцыянальная і мастацкая прырода каляндарна-абрадавага фальклору як сацыякультурны досвед народа, увасабленне яго творчага духу. Працы характэрны сістэмны падыход да вывучэння каляндарна-абрадавай паэзіі, увага да пытанняў народнай этыкі і эстэтыкі. Разлічана на шырокае кола гуманітары... Болей »


Ліс Арсень, Жніўныя песні

Жніўныя песні

Ліс Арсень

Кніга з'яўляецца першым манаграфічпым даследаваннем, прысвечаным аднаму з самых багатых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара — жніўным песням. Аўтар разглядае паходжанне жніўных абрадаў і песень, сістэму іх вобразаў і паэтыку. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама практыкаў мастацтва і культуры. Болей »


Ліс Арсень, Валачобныя песні

Валачобныя песні

Ліс Арсень

Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень, ix генезіс i ідэйна-мастацкая своеасаблівасць. Адрасавана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, усім, хто цікавіцца куль... Болей »


Ліс Арсень, Песню — у    спадчыну

Песню — у спадчыну

Мастацтвазнаўчыя артыкулы

Ліс Арсень

У кнігу Арсеня Ліса (нар. у 1934 г.), кандыдата філалагічных навук, вядомага даследчыка-фалькларыста, аўтара папулярных сярод чытачоў прац па гісторыі культуры, увайшлі артыкулы пра А. Грыневіча, М. і Г. Гарэцкіх, М. Агінскага, людзей, што пакінулі глыбокі след у грамадска-культурным жыцці Беларусі і Польшчы. Гэта кніга і пра людзей малавядомых, якія, аднак, шмат зрабілі для ўмацаваныя традыцый нацыянальнай культуры. Болей »


Ліс Арсень, Пякучай маланкі след

Пякучай маланкі след

Эцюд да партрэта мастака Горыда

Ліс Арсень

Аўтар кніг пра дзеячаў беларускай культуры Браніслава Тарашкевіча, Міколу Шчакаціхіна, Пётру Сергіевіча Арсень Ліс у сваёй новай працы адкрывае спецыялістам і шырокаму колу чытачоў імя ўдзельніка рэваяюцыйнага руху ў былой Заходняй Беларусі, таленавітага мастака Язэпа Горыда. Болей »


Ліс Арсень, Купальскія песні

Купальскія песні

Ліс Арсень

Манаграфія прысвечана аднаму з багацейшых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара. Даследуецца генезіс купальскіх песень. Асноўную ўвагу аўтар удзяляе праблеме адлюстравання народнага жыцця ў купальскай паэзіі, мастацкай прыродзе купальскай песні. Літ. у падрадк. заўвагах. Болей »


Ліс Арсень, Пётра Сергіевіч

Пётра Сергіевіч

Ліс Арсень

Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР Пётра Сергіевіч — адзін са старэйшых беларускіх мастакоў. Свой творчы шлях ён пачаў у Заходняй Беларусі ў той час, калі ўсё лепшае, сумленнае ў ёй жыло ідэаламі сацыяльнай і нацыянальнай свабоды і несла свой пасільны ўклад у ix здзяйсненне. Адразу ж пасля заканчэння Віленскага універсітэта Сергіевіч апынуўся ў асяроддзі людзей, захопленых грамадскімі клопатамі, трывогамі. Дэмакратычная творчая ін... Болей »


Ліс Арсень, Браніслаў Тарашкевіч

Браніслаў Тарашкевіч

Ліс Арсень

Сярод старэйшых людзей у былой Заходняй Беларусі і сёння амаль не сустрэнеш чалавека, які б не ведаў імя Браніслава Тарашкевіча. Адны ўспамінаюць, што вывучалі родную мову па ягонай граматыцы, другім з даўніх год запала ў сэрца палымянае слова Тарашкевіча-дэпутата, сказанае ім на мітынгу, ці баявая антыўрадавая прамова ў польскім сейме, трэція сустракаліся з кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады на суровых этапных шляхах па... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя