Ліхтаровіч Георгій

Нарадзіўся 6 снежня 1947г. у горадзе Мінску.

1954 – 1965 – вучыўся ў школе.

1965 – 1966 – працаваў асістэнтам кінааператара на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

1966 – 1968 – служыў у войску -- Печы в/ч 43064. Друкаваўся ў перыядычных выданнях.

1969 – 1972 – працаваў фатографам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Ілюстраваў першыя тамы “Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”.

1970 – 1974 – вучыўся на архітэктурным факультэце БПІ. 1972 – выкладаў фотаграфіку ў Тэатральна-мастацкім інстытуце.

1973 – 1974 – фотакарэспандэнт газеты “Голас Радзімы”.

1974 – 1992 – працаваў фотакарэспандэнтам у дзяржаўных выдавецтвах. Шматлікія фотаальбомы, манаграфіі беларускіх мастакоў, энцыклапедычныя выданні, плакаты, камплекты паштовак, буклеты…

З 1992 – на творчай працы. 2000 – як фотамастак выдаў фотаальбом “Добры дзень, Беларусь”– “Лепшая кніга года” на беларускім конкурсе “Мастацтва кнігі”.

2000 -- прыняты ў Беларускі саюз дызайнераў.

2001 – 2006 – прымаў удзел у фатаграфічных і мастацкіх выставах. Пленэры памяці Язэпа Драздовіча, Васіля Быкава,Уладзіміра Караткевіча… Удзельнічаў у перадачах беларускага Радыё Свабода: “Верш на Свабоду”, “Прыватны дзённік”, “Магія мовы”… 2002 – выдаў кнігу паэзіі “Агульны сшытак”.

2003 – абраны ў Раду беларускай інтэлігенцыі.

2004 – сябра Рады Беларускага грамадскага аб’яднання“Фотамастацтва”.

2004 – вершамі і перакладамі ўдзельнічаў у выданні дыска беларускіх песень Галіны і Барыса Вайханскіх “Вяртанне”.

2005 – выдаў кнігу вершаў “Ліхтарыкі”.

2006 – прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рэкамендацыі Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай.

2008 – у выдавецтве “Эксмо” Масква выдаў дэтэктыўны раман “Газ”. Найбольш значныя выданні: "Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся", "Мастацтва, створанае народам", “Мінск”, “Гродна”, “Цытадэль славы”, “Траецкае прадмесце”, “Добры дзень, Беларусь” Выданні па гісторыі мастацтва: “Драўлянае дойлідства Палесся” “Беларуская кафля”, “Веткаўскі музей…”, “Жывапіс Беларусі ХІІ–ХVІІІ стагоддзяў”, “Пластыка Беларусі ХІІ–ХVІІІ стагоддзяў”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ–ХVІІІ стагоддзяў", “Іканапіс Беларусі ХІІ–ХVІІІ стагоддзяў”, “Плетение из соломки”, “Повязь часоў – беларускі ручнік”, “Слуцкие пояса”, “Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка", "Мотальскія прысмакі", "Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка"...

 

Ліхтаровіч Георгій :: Выданьні

Ліхтаровіч Георгій, Ліхтарыкі

Ліхтарыкі

лагодныя, памяркоўныя і рахманыя (кароткі курс)

Ліхтаровіч Георгій

Чарговая кніжка вершаў Георгія Ліхтаровіча пераканаўча даказвае, што сапраўдная паэзія можа быць не толькі дасканалай па форме, глыбокай па думцы, афарыстычнай. Гэты зборнік прасякнуты тонкім пачуццём гумару, самаіроніяй. Болей »