Лаўрэш Леанід

Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.

У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).

Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.

Аўтар 7 кніг і каля 200 артыкулаў.

Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)

Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына

 

Лаўрэш Леанід :: Выданьні

Лаўрэш Леанід, Паўстанчы дух

Паўстанчы дух

1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне

Лаўрэш Леанід

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »


Лаўрэш Леанід, «І зорнае неба над галавой…»

«І зорнае неба над галавой…»

нарысы з гiсторыi астраномii

Лаўрэш Леанід

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX–XX стст. — выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторы... Болей »


Лаўрэш Леанід, Ліда ўчора і сёння

Ліда ўчора і сёння

гісторыя горада ў выявах

Лаўрэш Леанід

Кніга вядомага лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша прысвечана гісторыі горада Ліды. Асаблівасць кнігі заключаецца ў спалучэнні гістарычных тэкстаў з выявамі горада з канца XVIII стагоддзя да нашага часу. Кніга напісана ў стылі гістарычных нарысаў, для напісання якіх прыцягнута вялікая колькасць літаратуры. Болей »


Лаўрэш Леанід, Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне

Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне

Лаўрэш Леанід

Кніга уключае матэрыялы па рэлігійнай гісторыі Лідчыны. Прысвечана складанай і трагічнай гісторыі грека-каталіцкай Царквы ў гэтым кутку Бацькаўшчыны. Разглядаецца релігійная гісторыя Лідчыны і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі да 1839 г. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »


Лаўрэш Леанід, Генерал Кіпрыян Кандратовіч

Генерал Кіпрыян Кандратовіч

Лаўрэш Леанід

Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен быў знікнуць, падвяргаўся астракізму. Шматлікія генералы расейскай арміі выступілі супраць новай улады. Сярод іх быў і беларускі генерал ... Болей »


Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір, Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках

Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір

Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя жыхары горада, людзі, каранямі звязаныя з лідскім краем, а таксама ўсе, хто любіць радзіму, убачылі як выглядаў горад у розныя эпохі.... Болей »


Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 5

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »


Ад лідскіх муроў, № 7 (2010 - 2011 гг.)

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Болей »


Румлёўскія старонкі

Румлёўскія старонкі

Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.)

Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам. Болей »


ARCHE, 10 (97) 2010

ARCHE

Грунвальд 1410-2010

10 (97) 2010

Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан даследавання грунвальдскай праблематыкі як у Беларусі, так і ў Літве. У нумары багата ілюстрацыяў, таксама прыкладаецца мапа “Вялікая в... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя

Лаўрэш Леанід :: Іншыя выданьні

Астранамічная абсерваторыя ў Гародні (0)

09-10-2009, 15:23

У прэзентаваным мне зборніку " Вольныя муляры ў беларускай гісторыі (канец XVIII - пачатак XX ст) "на C. 133 у дадатку №16 заўважыў: "Прамоўца ложы Францішак Нарвойш (1742-1819), былы езуіт, матэматык, фізiк, вучыўся (...) Болей »

Ян Снядэцкі (0)

09-10-2009, 15:12

Ян Снядэцкі - рэктар Віленскага ўніверсітэта, вядомы астраном, матэматык і грамадскі дзеяч нарадзіўся 29 верасня 1756 г. у горадзе Жнін (недалёка ад Быдгашча). Яго бацька быў ўплывовым месцічам горада Жнін, (...) Болей »

Марцін Пачобут-Адляніцкі (0)

09-10-2009, 14:28

Марцін Пачобут-Адляніцкі Быў рэктарам у нашай альма-матар Пачобут, ксёндз, вучоны і куратар Абсерваторыі універсітэцкай - Свяціла! … На жаль, пазней у навуковых колах Пачобута не стала: ён вярнуўся У (...) Болей »

Астраномія ў Віленскім універсітэце (0)

07-10-2009, 09:42

Віленскі ўніверсітэт арганізаваны ў 1579 г. па ўказе Стэфана Баторыя. Працяглы час ён быў альма-мацер для шмат якіх пакаленняў беларускіх дзяржаўных дзеячаў, інтэлектуалаў, святароў т.д. 7 ліпеня 1578 (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная