Латышонак Алег

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Эльблонгу, у сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька – Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (зараз Віцебская вобласць). Маці – Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову.

У 1980 годзе скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.

У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскай дыяспары) Ягелонскага універсітэта.

У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992-1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993-1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка “Ніва”. З 1995 – сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923»). З 1997 года – выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».

У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.

У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 – Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

 

Латышонак Алег :: Выданьні

Латышонак Алег, Беласток - Полацак

Беласток - Полацак

Латышонак Алег

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя па 4-ох асноўных разьдзелах: "Пра Беласто... Болей »


Латышонак Алег, Мірановіч Яўген, Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ...

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген

Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручнік... Болей »


Латышонак Алег, Жаўнеры БНР, Выданьне 2-е, перапрацаванае

Жаўнеры БНР

Латышонак Алег

Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі радамі...". Хаця бацька ўсё расказваў мне пра вялікую гісторыю Беларусі, я яму ня верыў. Я прачытаў мноства кніжак, але ў ніводнай нічога п... Болей »


Латышонак Алег, Жаўнеры БНР, Выданьне 1-е

Жаўнеры БНР

Латышонак Алег

Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі радамі...". Хаця бацька ўсё расказваў мне пра вялікую гісторыю Беларусі, я яму ня верыў. Я прачытаў мноства кніжак, але ў ніводнай нічога п... Болей »


Латышонак Алег, Нацыянальнасьць - беларус

Нацыянальнасьць - беларус

Латышонак Алег

У другой запар беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца дац... Болей »


Łatyszonek Oleg, Od Rusinów Białych do Białorusinów

Od Rusinów Białych do Białorusinów

Łatyszonek Oleg

Badania białoruskiej tożsamości narodowej ogranicza się zazwyczaj do wieku XIX i XX. W białoruskiej literaturze historycznej występuje przy tym pojęcie „odrodzenia" narodowego, które jakoby nastąpiło w XIX w. Takiej wizji wydarzeń podporządkowana jest także periodyzacja historii Białorusi, w której z reguły wyróżnia się okres porozbiorowy, trwający, w zależności od szkoły historycznej, sowieckiej czy narodowej, do 1917 lub 1918 r. Błędn... Болей »


Łatyszonek Oleg, Mironowicz Eugeniusz, Historia Białorusi

Historia Białorusi

od połowy XVIII do końca XX wieku

Łatyszonek Oleg, Mironowicz Eugeniusz

Выданьне ў суаўтарстве беларускіх гісторыкаў з Польшчы Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча дае магчымасьць даведацца пра гісторыю Беларусі для беларусаў у Польшчы ды проста жыхароў гэтай краіны. Аўтары прапаноўваюць гісторыю Беларускага народу ад моманту далучэньня Беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі, да сучаснай гісторыі незалежнай Беларусі. Гісторыкі спрабуюць абапіраючыся на факты зьнішчыць тыя стэрыятыпы, што існуюць наконт Белар... Болей »


Łatyszonek Oleg, Białoruskie formacje wojskowe

Białoruskie formacje wojskowe

Łatyszonek Oleg

Часта з вуснаў гісторыкаў суседніх дзяржаваў можна чуць словы пра немагчымасьць беларусаў стварыць і абараніць сваю дзяржаўнасьць пасьля Першай сусьветнай вайны са зброяй у руках. Кніга беларускага беластоцкага гісторыка Алега Латышонка абвяргае гэтае сьцьверджаньне. З 1917 па 1923 гады беларуская вайсковыя фармацы існавалі і дзейнічалі ня толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыях Літвы, Украіны, Польшчы, Расеі, Эстоніі і нават Малдовы. Аў... Болей »


Podlasie nadbużańskie

Podlasie nadbużańskie

500-lecie województwa podlaskiego

Biełowa Olga, Legenda o Chapunie: formy istnienia na pograniczu polsko-ukraińsko-białoruskim # Dobroński Adam Czesław, Obraz historyczny Podlasia. Pytania badawcze # Ertman Aldona, "Mappa szczegulna woiewodztwa podlaskiego zrządzona z innych wielu mapp miescowych tak dawniey jak y swiezo odrysowanych tudziez goscincowych y niewątpliwych wiadomosci. Wszystko wedlug regul geograficznych y obserwacyi astronomicznych przez Karola de Perthee... Болей »


Stosunki polsko-białoruskie

Stosunki polsko-białoruskie

Historia i współczesność

Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków historycznych, kulturowych, politycznych i gospodarczych od czasów nowożytnych po współczesne. Ich autorami są znani historycy, politolodz... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя