Лакотка Аляксандр

Аляксандр Іванавіч Лакотка (н. 1955/01/25, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. ) - Архітэктар. Член-карэспандэнт з 2004, доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003).

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт ( 1977). Працаваў архі-тэк¬тарам у навукова-даследчым і праектным інстытуце БелНДІГіпрасельстрой, кіраўніком архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інсты¬тута, у 1989-1995 - намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 - загадчык аддзела архітэктуры і намеснік дырэктара, з 2004 - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. З 2012 - дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыў нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага феномена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб'ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцяў у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і сябра аўтарскага калектыву шматтомных выданняў: «Архітэктура Беларусі» (6 кніг), "Гарады і вёскі Беларусі» (выйшла 11 кніг), "Нарысы культуры Беларусі», зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (14 выпускаў).

Старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый па мастацтвазнаўчых спецыяльнасцях.

Член Саюза архітэктараў Беларусі. Член Еўрапейскага Савета па культуры, віцэ-прэзідэнт секцыі па архітэктуры і дызайну Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці пры ЮНЕСКА.

Лаўрэат Прэміі НАН Беларусі (1999) за манаграфію «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», Прэміі «За духоўнае адраджэнне» за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання "Беларусы" (2008), Прэміі НАН Беларусі (2011) за канцэпцыю стварэння зон турысцка -рэкрэацыйнага тыпу.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у тым ліку 24 кніг і манаграфій.

 

Лакотка Аляксандр :: Выданьні

Локотко Александр, Историко-культурные ландшафты Беларуси

Историко-культурные ландшафты Беларуси

Локотко Александр

Исследование члена-корреспондента НАН Беларуси, доктора архитектуры, доктора исто­рических наук, профессора Александра Ивановича Локотко посвящено актуальной проблеме комплексного анализа природно-ценных территорий и историко-культурного наследия с целью определения локальных районов, важных для развития туризма в стране. Книга написана на основе обширных новых данных, собранных автором в результате многолетних экспедиций и архивных исс... Болей »


Лакотка Аляксандр, Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі

Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Белару...

Лакотка Аляксандр

Кніга напісана доктарам архітэктуры, доктарам гістарычных навук, прафесарам, які працуе ў галіне тэорыі і гісторыі айчыннай архітэктуры больш за 25 гадоў. У ёй у першыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных канфесій. Раскрываюцца асаблівасці іх гістарычнага развіцця, кампазіцыйныя і мастацка-стылёвыя адрозненні. Упершыню зроблена спроба вызна... Болей »


Локотко Александр, Архитектура европейских синагог

Архитектура европейских синагог

Локотко Александр

Дадзеная кніга ўяўляе сабой першае ў сучасным айчынным архітэктураведзенні адмысловае даследаванне, прысвечанае гісторыі і архітэктуры сінагог. У ёй аналізуецца гісторыя габрэйскага сакральнага будаўніцтва з найстаражытных часоў і да нашых дзён на Блізкім Усходзе, у антычным свеце, дзяржавах Еўропы, у ЗША і Аўстраліі. На прыкладах шматлікіх помнікаў даследуецца архітэктура еўрапейскіх сінагог і ў прыватнасці Беларусі, Расіі, Польшчы і Г... Болей »


Лакотка Аляксандр, Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры

Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры

Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана гістарычнаму аналізу беларускага дойлідства на працягу тысячагоддзя як часткі працэсу фарміравання асяроддзя пражывання. Родныя вуліцы пад шатамі, якія шапочуць старыя легенды, бацькоўская сядзіба, двор, плошча з крамамі, школа на ўзгорку, непадалёку бачны макаўкі царквы і востры шпіль касцёла, нібы постаць здані сілуэт замка — вось калыска спрадвечнай бытнасці... Сяло, мястэчка, горад— прасторы нашага сусвету. У ва... Болей »


Лакотка Аляксандр, Пад стрэхамі прашчураў

Пад стрэхамі прашчураў

Лакотка Аляксандр

Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў. Паказаны магчымасці ўвасаблення народных традыцый у сучаснай архітэктуры. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчын... Болей »


Лакотка Аляксандр, Бераг вандраванняў

Бераг вандраванняў

ці адкуль у Беларусі мячэці

Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам. Болей »


Лакотка Аляксандр, Сілуэты старога Мінска

Сілуэты старога Мінска

Нарысы драўлянай архітэктуры

Лакотка Аляксандр

Аўтар расказвае пра цудоўны свет драўлянай архітэктуры, якая склалася на шырокім прамежку часу ад заснавання горада да пачатку нашага стагоддзя, паказвае арганічную сувязь гістарычнык працэсаў э матэрьіяльнай купьтурай народа. Кніга будзе цікавай кожнаму, каму дарагая народная спадчына, каго цікавіць яе вывучэнне і захаванне. Болей »


Лакотка Аляксандр, Барыс Сямён, Сцежкамі дзядоў

Сцежкамі дзядоў

Этнаграфічныя нарысы Кніга для вучняў

Лакотка Аляксандр, Барыс Сямён

Кніга навукова-папулярных этнаграфічных нарысаў расказвае аб народнай архітэктуры, сялянскай працы, звычаях, абрадах і адпачынку нашых продкаў. Таксама ідзе гаворка аб зменах, што адбыліся ў жыццядзейнасці сельскага насельніцтва ў апошні час. Для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Болей »


Каштоўнасці мінуўшчыны 7, Матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 15 мая 2003 г.

Каштоўнасці мінуўшчыны 7

Праблемы захавання i рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства

Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту. Болей »


Беларускі Дзяржаўны Музей народнай архітэктуры і побыту

Беларускі Дзяржаўны Музей народнай архітэктуры і поб...

Зборнік навуковых прац, прысвечаны дваццаціаяцігоддзю стварэння музея і пятнаццацігоддзю экспазіцыі беларускага скансэна

Гэты зборнік — працяг перыядычных выданняў навуковых прац супрацоўнікаў музея i даследаванняў працаўнікоў іншых навуковых устаноў Беларусі. Зборнік прысвечаны праблемам музеяў - скансэнаў. Аўтары звяртаюцца да невядомых першакрыніц, распрацоўваюць актуальныя праблемы захавання помнікаў драўлянага дойлідства, жыцця, побыту беларускага народа Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя