Лагвіновіч Іван

Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна.

Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання з шахты перавёўся на абагачальную фабрыку слесарам.

У 1990-м годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992-га года пераехаў у Баранавічы.

Паэт. Сябар Саюза беларусккіх пісьменнікаў з 1992г.

Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”.

Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай так і на рускай мовах. Сааўтар выдадзеных там калектыўных зборнікаў: “Дорогие мои однополчане”, ”Зарницы”, “Очень вовремя мы родились”.

Пасля вяртання на Беларусь піша толькі па-беларуску. Вершы Івана Лагвіновіча неаднаразова друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Вожык”, брэсцкіх абласных газетах “Заря” і “Народная трыбуна”, у газеце “Наша слова”, у газетах г. Баранавічы “Наш край” і “Інтэкс-прэс”.

У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”.

Чатырнаццаць вершаў Івана Лагвіновіча выйшлі ў альманаху паэзіі Берасцейшчыны “Дзядзінец” у 1999 годзе.

У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”.

У 2002 годзе верш “Прамірае паэт” надрукаваны ў калектыўным зборніку “Верш на Свабоду”.

У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.

Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000г.), “Піліпаўка” (2001г.), “Ляда юдолі” (2003г.), “Далёкае і блізкае” (2004г.), “Палыновыя кветкі” (2007г.).

www.tvory.byhost.org

 

Лагвіновіч Іван :: Выданьні

Лагвіновіч Іван, Палыновыя кветкі

Палыновыя кветкі

вершатворы

Лагвіновіч Іван

“Палыновыя кветкі” – чацьвёртая кніжка паэзіі Івана Лагвіновіча. Раней выдаваліся “Разлукі выраёвыя”, “Піліпаўка” і “Ляда юдолі”. Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасьць, за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у суседнюю Украіну працаваць на вугальных шахтах Данбаса. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а ў наступным вярнуўся на Радзіму. Жыве ў Баранавічах. Сяба... Болей »


Лагвіновіч Іван, Ляда юдолі

Ляда юдолі

Вершы

Лагвіновіч Іван

Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці толькі часовага захаплення – справа абсалютна індывідуальная. А таленавіты чытач ёсць адмысловы сатворца паэта, ягоны прыхільнік і апанент ... Болей »


Лагвіновіч Іван, Разлукі выраёвыя

Разлукі выраёвыя

Вершы

Лагвіновіч Іван

Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся са сваіх спадчынных сядзібаў: хто ў пошуках лепшай долі, а хто і следам за рамантычным «савецкім туманам». Так палешучок Іванка з ... Болей »


Лагвіновіч Іван, Піліпаўка

Піліпаўка

Вершы

Лагвіновіч Іван

Заўсёды напашэве папера й самапіска - запісваць нашаптаныя Музаю радкі. Парнас - гара крутая, з вяршыняю няблізкай. І кожны верш - прыступка. Нямала мне такіх прыступак трэба ўзвесці, каб апынуцца ў храме прыгожага пісьменства між выбітных майстроў дасведчаным паэтам і надпіс, хоць на браме, пакінуць для нашчадкаў: «І я спазнаў любоў!» Болей »


Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »


Вожык, № 1 (1477) 2011

Вожык

Альманах сатыры і гумару

№ 1 (1477) 2011

Карта «Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына». Сам-насам з Парнасам. Павел САКОВІЧ, Яўген ХВАЛЕЙ, Расціслаў БЕНЗЯРУК, Пятро РАДЗЕЧКА, Уладзімір МАЗГО Спораўскія жарты. На вяселлі ў Дубіне гулялі ўсе! Янка СІПАКОЎ: «Пераходзячы на іншую працу, я плакаў па «Вожыку!..» АНЦІПЕНКА Лявон, Ява і сон рэвізора ДЗЯНІСАЎ Мікалай, Захмялелы Заяц ЗЯЛКОЎСКІ Яўген, Кіслы яблык КОЗЕЛ Алесь, З жыцця вясковага. Замалёўкі ... Болей »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »


Літаратурная Беларусь, 8-9

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

8-9

Памяць і слава Упершыню нашая рубрыка — у двукоссі. Хоць і пазначана — «Юбілей» — чорнай фарбай, сам панятак мусіць быць яшчэ чарнейшым. У кастрычніку 2007-га спаўняецца 70 гадоў генацыду дзяржавы над беларускімі пісьменнікамі, ягонага апагею: у адну ноч 29-га было расстраляна 20 нацыянальных творцаў: Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя