Кустава Валерыя

Валерыя Кустава (вядомая таксама як Валяры́на) — паэт, эсэіст, драматург, перакладнік, выканаўца песень.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004) і Беларускага ПЭН-цэнтру (2009).

Удзельнік міжнародных літаратурных фэстаў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Летуве, Туркмэніі, Нямеччыне і Швэцыі. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае зь беларускімі кампазытарамі, ансамблямі і выканаўцамі. У тым ліку з ансамблем “Песьняры”. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, летувіскую, грузінскую, украінскую, польскую і расейскую мовы. Сама перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Полымя», «Культура», «Arche» і інш., таксама папулярных замежных выданьняў.

Вершы Валярына вельмі розныя: ад філязофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх.

Біяграфія

Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт культуры і мастацтваў (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва) — мае ступень магістра мастацтвазнаўства. Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Піша кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Ул. Караткевіча ў асьпірантуры БДАМ.

Творчасьць

Cама таго ня ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:

· Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№9—10, 1992);
· Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусьвету», з прадмовай В.Жуковіча быў надрукаваны, калі аўтарцы яшчэ ня споўнілася 12 гадоў;
· Сэкцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменьнікаў прайшла ў 16 гадоў (2002).

Бібліяграфія

· Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
· Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
· Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.

Супольныя праекты · Удзел у анталёгіі «Верш на Свабоду», Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе (2002);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі сучаснай беларускай літаратуры «Начная чытанка» (2007);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі беларускай бардаўскай песьні «Барды Свабоды» (2010).

Узнагароды

· Стыпэндыят спэцыяльнага фонду Прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусьвету»;
· Дыплямант ІІ форума творчай моладзі «ХХІ стагодзьдзе — музыка надзеі» (1997);
· Ляўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЭСКА ў Парыжы (2000);
· Стыпэндыят Дзяржаўнай стыпэндыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001);
· Ляўрэат cтыпендыі для маладых драматургаў імя Кандрата Крапівы (2003—2004);
· Стыпэндыят Балтыйскага цэнтру пісьменьнікаў і перакладнікаў у Швэцыі (2009);
· Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» (2010);
· Стыпэндыят Літаратурнага Калёквіюма ў Бэрліне (2010)

Вонкавыя спасылкі

· Асабісты блог В.Куставай на Livejournal
· Суполка ў Кантакце, прысьвечаная творчасьці В. Куставай
· Стронка аўтара на сайце “Родныя вобразы”
· В. Жуковіч. Урыўку з прадмовы да кнігі «Кроў Сусьвету», асобныя вершы, 1996
· М. Южык «Мы будзем» (да творчага партрэта Валярыны Куставай), 2010
· Нізка вершаў “Веру ў каханьне!” у “Дзеяслове” №35 за 2008
· Эсэ «У абліччы адчаю» (Штрыхі да партрэту паэта Анатоля Сыса) у «Дзеяслове» №36 за 2008
· Нізка вершаў «Калыханка для Бога» у «Дзеяслове» №40, 2009
· Эсэ «Сны мае — Готланд» у «Новым часе» ад 31-01-2010
· Гутарка А. Паплаўскай з В. Куставай “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” у “Дзеяслове” №44 за 2010 год.
· Эсэ да 110-годдзя Ул. Жылкі «VIVERE MEMENTO! (памятай пра жыццё!)» у «Новым часе» ад 02-05-2010
· Гутарка В.Куставай з Арнольдам Макміліным: “Беларусы зашмат цікавяцца Нобелеўскай прэміяй” у “Новым часе” ад 25-06-2010

 

Кустава Валерыя :: Выданьні

Кустава Валерыя, Тамсама

Тамсама

вершы

Кустава Валерыя

Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, a ўнутры разгараецца дзівосная бязмежная асалода жыцця, знітаваная з жаданым болем, немагчымая без яго. Знікае час — i найвышэйшую каштоўнасць набывае кожнае імгненне, якое імкнецца зрабіцца вартым вечнага вяртання. Ратаванне — у містычнай повязі, у паэзіі, што стварае i перастварае сусветы. Судачыненні — каханне i адча... Болей »


Кустава Валерыя, Каб неба сагрэць...

Каб неба сагрэць...

Вершы

Кустава Валерыя

Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне антычным хараством і паганскай п'аэтыкай. Болей »


Кустава Валерыя, Кроў Сусвету

Кроў Сусвету

Вершы

Кустава Валерыя

У кнізе прадстаўлены вершы мінчанкі Валерыі Куставай, якой усяго толькі 12 год. Рэдкая з'ява — дзеці пішуць па-даросламу! Спадзяёмся, што кожны, хто разгорне гатае выданне, яшчэ раз пераканаецца, што краіна Беларусь багатая перш за ўсё паэтычным духам i вершаваным хараством. Паэзія Валерыі — яскравы прыклад нязгаснасці над нашай зямлёй зорак шчырасці i даверу. Болей »


ARCHE, 04(91)2010

ARCHE

Беларусы ў Варшаве

04(91)2010

* Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou * Бартноўска Катажына, Польская Беларусь * Баршчэўскі Аляксандар, «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» * Баршчэўскі Аляксандар, Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем * Бэндык Эдвін, Сьмерць Homo economicus * Гарачка Ганна, Трагедыя Польшчы * Глагоўская Лена, «Прыгоды Казюка Сурвілы» * Дамброўскі Тадэвуш, Вершы * Дрозд Катажына,... Болей »


Верасень, 11

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

11

Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага. Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзе... Болей »


Верасень, 2

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

2

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч. Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пі... Болей »


Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 51

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

51

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Болей »


Дзеяслоў, 40

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

40

* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя