Кудласевіч Анатоль

Кудласевіч Анатоль Аляксеевіч (паэт, празаік, бард) нарадзіўся ў вёсцы Таўмачава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці 5-га верасня 1961 года ў сям’і калгаснікаў.

Першая настаўніца — Клаўдзія Філімонаўна Токарава яшчэ ў першым класе заўважыла неверагодныя здольнасці хлопчыка і аднойчы сказала яго маці: “Толя ў вас вельмі башкавіты, у яго такая ўчэплівая памяць, што калі б не ленаваўся, то мог бы стаць і паэтам...”.

У 1989 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага (Масква) на семінар паэзіі Валянціна Сарокіна, абараніўся ў 1994 годзе з прысваеннем кваліфікацыі “літаратурны работнік”. Творчы конкурс у Літінстытут праходзіў з рускімі вершамі, але пазней, у тым жа 1989 годзе, трапіў на Фестываль малыдых літаратараў у Іслачы. Гэты момант стаў паваротным у творчасці Анатоля Кудласевіча, бо з таго часу пачаў пісаць у асноўным на роднай мове.

У 1993 годзе ў выдавецтве “Тэхналогія” выйшла першая кніжка вершаў “Плакун-трава”, у 1999 годзе — кніга вершаў “Зорныя ноты”, (Бібліятэчка часопіса “Маладосць”). Анатоль Кудласевіч укладальнік двух анталогій: “Анталогія беларускай эітафіі” (“Ураджай”, 2000 г.) і “Анталогія беларускай пародыі” (“Ураджай”, 2001 г.). У выдавецтве Беларускага Экзархата пад аўтарствам Анатоля Кудласевіча выйшла некалькі кніжак пра святых Праваслаўнай Царквы, поводле Жыційнай літаратуры ў адаптаваным мастацкім пераказе для дзяцей, у прыватнасці: “Преподобный Сергий Радонежский Всея Руси чудотворец”, “Пророк Иоанн Предтеча и Креститель Господень” і іншыя.

Проза Анатоля Кудласевіча друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Беларусь”, у штотыднёвіку “ЛіМ” і інш. Але на жаль да гэтага часу проза так і не выйшла асобнай кнігай.

Некаторыя творы Анатоля Кудласевіча перакладаліся на рускую і ўкраінскую мову, публікаваліся ў перыядычным друку Расіі і Украіны, увайшлі ў анталогіі.

У творчым набытку барда Анатоля Кудласевіча болей сямідзесяці песень на ўласныя вершы, на вершы беларускіх паэтаў Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Пракаповіча, Яўгеніі Янішчыц, Міхася Шэлехава, Анатоля Сыса, Алеся Пісарыка. Апошнім часам Анатоль Кудласевіч займаецца раскруткай новага культурнага праекта: Міжнароднага літаратурна-мастацкага часопіса “Гасцінец”, які будзе выходзіць на трох мовах: рускай, беларускай і укараінскай.

Пісаць Анатолю Кудласевічу можна непасрэдна на электронны адрас kudlasevich@tut.by

 

Кудласевіч Анатоль :: Выданьні

Кудласевіч Анатоль, Зорныя ноты

Зорныя ноты

Кудласевіч Анатоль

Калі проста ноты, то ўсё тут зразумела: запісаны пэўным спосабам музычны твор, але зорныя ноты — гэта ўжо загадка, таямніца, урэшце, ёмкая і прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевічу падуладны мелодыі Сусвету, аднак бездакорны слых, скіраваны да зорак, у яго ёсць, і тыя далёкія нябесныя мелодыі, праходзячы праз яго сэрца, зліваюцца з шалёнымі рытмамі сучаснага жыцця. Напэўна, гэта таму, што чалавек увогуле істота ... Болей »


Кудласевіч Анатоль, Плакун-трава

Плакун-трава

Вершы, пародыі

Кудласевіч Анатоль

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню сабраны разам творы, расціданныя па газетных і часопісных старонках, упершыню сабраны радкі, яшчэ нідзе не надрукаваныя, вядомыя толькі... Болей »


Кудласевіч Анатоль, Пераход

Пераход

Амаль фантастычная аповесць

Кудласевіч Анатоль

Калі Антон Пракопавіч атрымліваў ганарар за чарговую кніжку і ставіў насупраць свайго прозвішча подпіс, то ледзь не плакаў ад крыўды. «І гэта ўсё? - выціснуў збялелымі і дрыготкімі вуснамі. «Усё!» - адказала бухгалтарка. Ён сарамліва схаваў грошы ў партфель і пачырванеў. З выдавецтва выйшаў пануры: высокая постаць, здаецца, яшчэ больш сагнулася ад цяжкіх думак, што не давалі спакою апошнія гады. Ён ішоў, пастукваючы кульбакай па асфальц... Болей »


Маладосць, 11 (732) 2014

Маладосць

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

11 (732) 2014

Аўтар кнігі, складзенай з гістарычных аповесцей «Друеўскі ваўкалак», «Спіраль гісторыі» і «Праклён мітрапаліта Феафіла» (апошняя дала назву выданню) – празаік з Браслаўшчыны Уладзімір Мажылоўскі. Яго дэбют на старонках часопіса «Маладосць» адбыўся два гады таму і быў адзначаны цікавасцю чытачоў. Не дзіўна: гістарычныя аповесці Уладзіміра Мажылоўскага чытаюцца лёгка і захапляльна, яны досыць насычаны паваротамі сюжэтаў і яскравымі вобраз... Болей »