Колас Якуб

Якуб Колас (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) (1882-1956) - беларускі cавецкi пісьменнік. Адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры. Народны паэт Беларускай ССР (1926). Акадэмік АН Беларускай ССР (1928). Сябра СП СССР (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944). Член ВКП (б) з 1945 года.

У сваёй творчасці Колас ніколi не дае адчуць, што ён падняўся над сваім народам. Ён ведае, што няма вышыні больш высокай, чым сам народ з яго штодзённым жыццем. Ён таксама адчувае ўсё, чым заклапочаны, чым збянтэжаны, пра што мараць яго героі, ён сам у іх, яны ў ім. Можа толькі яшчэ ў Шолахава, у іншай народнай стыхіі, казачай, ёсць такая ж сермяжная праўда сялянскай душы.

Акадэмік (1928), а з 1929 года - віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, дэпутат ВС БССР (1938-1956) і ВС СССР (1946-1956), старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру.

Якуб Колас памёр 13 жніўня 1956 гады. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Крыніца: www.usebelarusy.by>

 

Колас Якуб :: Выданьні

Колас Якуб, Яцкоў Мікола, Родныя вобразы

Родныя вобразы

Песьні

Колас Якуб, Яцкоў Мікола

Паэзія Якуба Коласа заўсёды вызначалася выключнай меладычнасцю – пачынаючы ад вытокаў майстэрства. Нават самыя першыя – рускамоўныя – вершы маюць характэрныя меладычныя асаблівасці. Усё гэта можна па- бачыць па тых песнях М.Яцкова на вершы Я.Коласа, якія змешчаны ў гэтым зборніку і якія абавязкова знойдуць сваіх прыхільнікаў. Болей »


Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля

Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... Болей »


Колас Якуб, Сымон-Музыка

Сымон-Музыка

Паэма

Колас Якуб

Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер Шушкевіч. (p) "БелТонМедыя". Рэжысэр Валер Мазынскі. Болей »


Колас Якуб, Песня натхнення

Песня натхнення

Колас Якуб

Гэта першая кніга з серыi "З паэтычнай спадчыны Якуба Коласа". Выданне падрыхтавана па iнiцыятыве музея. У iм сабраны 54 лiрычныя вершы Якуба Коласа, прысвечаныя блiзкiм жанчынам, якiя пакiнулi след у яго жыццi. Некаторыя з вершаў публiкуюцца ўпершыню. Кнiга аформлена прыжыццёвымi партрэтнымi замалёўкамi Якуба Коласа мастака Сямёна Геруса. Болей »


Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля = Новая земля = Nowa ziemia

Колас Якуб

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, адзін з буйных арганізатараў навукі, дзяржаў... Болей »


Колас Якуб, Дрыгва

Дрыгва

Аповесць, апавяданні

Колас Якуб

У кнігу класіка беларускай літаратуры Я. Коласа (1882—1956) увайшлі апоаесць "Дрыгва", апавяданні "Кантракт", "Калодка пчол", "Курсквя анамалія" і іншыя. Болей »


Колас Я., Лынькоў М., Маўр Я., Аповесці

Аповесці

Колас Я., Лынькоў М., Маўр Я.

Чарговую кнігу Бібліятэкі беларускай дзіцячай літаратуры складаюць шырокавядомыя аповесці выдатных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа, Міхася Лынькова і Янкі Маўра. Болей »


Купала Я., Колас Я., Родныя вобразы

Родныя вобразы

Вершы, паэмы, апавяданні, казкі

Купала Я., Колас Я.

У кнізе змешчаны найбольш вядомыя творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Болей »


Колас Якуб, Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Колас Якуб

У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця". Болей »


Колас Якуб, Новая зямля. Сымон-музыка

Новая зямля. Сымон-музыка

Паэмы

Колас Якуб

Паэма «Новая зямля» — класічны твор нацыянальнай літаратуры, якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца XIX стагоддзя. Карціны жыцця i быту cялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды. У паэме «Сымон-музыка» на вобразе галоўнага героя пісьменнік паказаў цяжкае становішча, у якім знаходзіліся народныя таленты ва ўмовах панавання царызму. Разам з тым сцвяржаецца непера-мож... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя