be

Кнігарня Наша Ніва

Кнігарня Наша Ніва. Выданьні

Тры мяхі дзядзькі Рыгора

Тры мяхі дзядзькі Рыгора

альбо Самнасам з Барадуліным
Шапран Сяргей

Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра... Болей »

Брызгалаўка
pdf

Брызгалаўка

Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы
Аркуш Алесь, Козік Барыс

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца... Болей »

Бунт незапатрабаванага праху
pdf

Бунт незапатрабаванага праху

Раман
Казько Віктар

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. I ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе... Болей »

Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Выбраныя творы
Капусьцінскі Рышард

Рышард Капусьцінскі (1932-2007) - легенда польскай журналістыкі. Сусьветна вядомы рэпарцёр, пісьменьнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуцьцем падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сьведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнаваньня імпэрыяў і зьяўленьня новых дзяржаваў.... Болей »

Каты Ёзафа Ратцынгера
pdf

Каты Ёзафа Ратцынгера

Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні
Астравец Сяргей

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай... Болей »

Прыгоды Капітана Танакі
pdf

Прыгоды Капітана Танакі

Вершы
Кудрыцкі Алесь

Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.... Болей »

Серпень
pdf

Серпень


Вайцяшонак Марыя

Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.... Болей »

Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся
pdf

Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

Вершы
Арлоў Уладзімер

“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.... Болей »

Gloria victis!
pdf

Gloria victis!

Збор твораў
Ліс Арсень

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria... Болей »

Бэрлібры
pdf

Бэрлібры

Гісторыя ў чатырох фільмах
Хадановіч Андрэй

Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org