Кіштымаў Андрэй

 

Кіштымаў Андрэй :: Выданьні

Гапоненка В., Кіштымаў А., Уладар гранічнага холаду - Жыгімонт Урублеўскі

Уладар гранічнага холаду - Жыгімонт Урублеўскі

Гапоненка В., Кіштымаў А.

У папулярнай форме апавядаецца пра цікавы лёс ураджэнца Горадні таленавітага вучонага-фізіка, сябра Польскай Акадэміі навук і Акадэміі навук у Вене Жыгімонта Урублеўскага (1845-1888), з імем якога звязана станаўпенне і развіццё фізікі нізкіх тэмператураў. Жыццё гэтага чалавека было цалкам аддадчена навуцы: ён першы ў свеце супольна з К. Альшэўскім атрымаў вадкі кісларод у вымернай колькасці, дамогся звадкавання азоту і вокісу карбону, б... Болей »


Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка і сацыяльная гісторыя. Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »


ARCHE, 11 (132) 2014

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

11 (132) 2014

Асноўнай тэмай дадзенага нумара «ARCHE» стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Геаграфічнае становішча дало магчымасць гораду быць важным адміністрацыйным цэнтрам на працягу стагоддзяў. Адпаведна Гародня паўплывала на рэгіён, стала месцам гістарычных падзей, істотных не толькі для Гарадзеншчыны, але і для краіны. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і ... Болей »


ARCHE, 04 (121) 2013

ARCHE

Беларусь у цяні Палесся

04 (121) 2013

Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель, Піліп Засім, Юзаф Абрэмбскі і інш. Болей »


ARCHE, 11 (110) 2011

ARCHE

Беларускі гуманітарны агляд

11 (110) 2011

АБРАМЧУК РАМАН, Пакуль яшчэ не падручнік, але ўжо крыніца натхненьня Астанковіч Сяргей, Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы БОРОДИН СИГИЗМУНД, К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины “Всемирная история. История Беларуси” БУМБЛАЎСКАС АЛЬФРЭДАС, Да праблемы цывілізацыйнага характару Вялікага Княства Літоўскага БУРБИС АЛЕКСАНДР, Белоруссия и ее экономическое положение В... Болей »


ARCHE, 03 (102) 2011

ARCHE

Палесьсе: народы, улады, войны

03 (102) 2011

Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага сацыёляга Юзафа Абрэмскага, праца якога таксама зьмешчана у нумары. Сярод іншых тэмаў аўтарка Дарота Міхалюк асьвятляе спрэчку вакол Па... Болей »


ARCHE, 12 (99) 2010

ARCHE

Паўстаньне 1863-1864 гг. і лёсы Беларусі

12 (99) 2010

ВОЛЬГА ГАРБАЧОВА. У барацьбе за правы і незалежнасьць АЛЕНА ФІЛАТАВА. Ідэя дзяржаўнасьці на беларуска-літоўскіх землях у 1861—1864 гг. АЛЯКСАНДАР РАДЗЮК. "Мары" Ігната Арамовіча ІГНАТ АРАМОВІЧ. Мары. Успаміны аб партызанскім руху ў Гарадзенскім ваяводзтве ў 1863 і 1864 гг. АНДРЭЙ КІШТЫМАЎ. Першая рэйкавая вайна ЯН ТРЫНКОЎСКІ. Паўстанец 1863 году Антоні Санкевіч ЗІНАІДА АНТАНОВІЧ. У барацьбе за веру ... Болей »


ARCHE, 07-08(58-59)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(58-59)2007

Адкрывае нумар рэцэнзія Андрэя Казакевіча на кнігу Валера Булгакава "Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм". Андрэй Кіштымаў крытыкуе кнігу Пятра Петрыкава "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов)". Яшчэ ў выпуску — геапалітычнае эсэ Алега Латышонка "Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў". Друкуецца таксама працяг манаграфіі Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты э... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных гісторыкаў, бачыць усё знутры і параўноўвае, яна не магла не выклікаць непакою. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя