Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).

Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).

Як літаратуразнаўца спачатку займаўся літаратурнай крытыкай, выдаў зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989) і “Партрэт шкла” (1991), пазней зацікавіўся даследаваннем старадаўняй беларускай літаратуры і шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар навуковых манаграфій: “Герoіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу” (2002), “Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы” (2005), “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (Мн., 2010), падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.” (2005), адзін з сааўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў (т. 1, 2006).

Займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай культуры ў Беларусі. Падрыхтаваў да выдання зборнік Францішкі Уршулі Радзівіл “Творы” (2003) і анталогію “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2006). За сваю дзейнасць быў адзначаны ў 2001 г. ўзнагародай імя Е. Гедройца Польскага Інстытута ў Мінску, а ў 2008 г. медалем Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Польшчы (KEN).

У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.

Жыве ў Любліне.

Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.pl

 

Кавалёў Сяргей :: Выданьні

Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе, Нясвіжскі альбом

Нясвіжскі альбом

зборнік любоўнай лірыкі

Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе

Рьшарскія турніры, прылворныя інтрыгі, літа-ратурныя салоны, трубадуры і барды, песні пра каханнс і прыгажосць дам свет, блізкі і знаёмы Заходняй Еўропе з часоў Сярэднявечча. У эпоху Барока мода па літаратурныя салоны дайшла і да краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Культурпае жыццы дварах магнатэрыі Рэчы Паспалітай папоўнілася новым зместам. Адзін з першых літаратурпых салонаў дзейнічаў у ІІясвіжы. Яго гаспадыняй была жонка кпязя Міхала К... Болей »


Кавалёў Сяргей, Сёстры Псіхеі

Сёстры Псіхеі

п’есы

Кавалёў Сяргей

У зборнік увайшлі новыя п'есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюпда алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіпда своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць. Болей »


Кавалёў Сяргей, Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі ...

Кавалёў Сяргей

Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца культурай Вялікага Княства Літоўскага. Болей »


Кавалёў Сяргей, Шлях да Батлеему

Шлях да Батлеему

П’есы-казкі

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча). Болей »


Кавалёў Сяргей, Гісторыя беларускай літаратуры

Гісторыя беларускай літаратуры

Другая палова XVI ст.

Кавалёў Сяргей

Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу, а таксама найноўшыя публікацыі беларускіх і польскіх медыявістаў. Болей »


Кавалёў Сяргей, Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу

Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу

жанры, творы, асобы

Кавалёў Сяргей

У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы беларускі аўтар, які схаваўся за псеўданімам “Радагляд Гладкатварскі” стварыў своеасаблівы вершаваны даведнік па касметыцы – першы ... Болей »


Кавалёў Сяргей, Навука кахання

Навука кахання

П’есы

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі Саламеі», «Тарас на Парнасе» i інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы. Болей »


Кавалёў Сяргей, Стомлены д’ябал

Стомлены д’ябал

П’есы

Кавалёў Сяргей

Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён. Болей »


Кавалёў Сяргей, Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай...

Кавалёў Сяргей

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у... Болей »


Кавалёў Сяргей, Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст.

Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст...

Кавалёў Сяргей

Кніга прысвечана шмашоўнай героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца XVI ст. Даследуюцца паэмы Ф. Градоўскага, А. Рымшы, Я. Радвана і іншых незаслужана забытых сёння тагачасных паэтаў, разглядаюцца канкрэтныя гісторыка-кулыурныя ўмовы ўзнікнення героіка-эпічнай паэзіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Пошукі ў бібліятэках Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы, Кракава, Вроцлава, Познані дазволілі аўтару ўключыць у кнігу арыгінальны... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя