Каўка Аляксей

Каўка (Каўко, Кавко) Аляксей Канстандінавіч нарадзіўся 20 верасня 1937 годзе ў вёсцы Равецкі Бор (цяпер Машчаліна), на Чэрвеньшчыне (Ігуменьшчыне). Скончыў Мінскі біблятэчны тэхнікум, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працаваў загадчыкам сельскай бібліятэкі, у Групе Савецкіх войск у Германіі, сакратаром Чэрвеньскага райкама, Мінскага абкама ЛКМБ, у міжнародным аддзеле ЦК ВЛКСМ, у Інстытуце эканомікі сусветнай сістэмы сацыялізма, прадстаўніком Саюза Савецкіх Таварыстваў Дружбы і Культурных Сувязей з замежжам (ССОД), саветнікам Пасольства СССР у ПНР, галоўным рэдактарам часопіса “Советское словяноведение”, у Інстытуце сусветнай літаратуры АН СССР, РАН.

Сузаснавальнік Маскоўскага Таварыства Беларускай культуры імя Ф .Скарыны, Маскоўскага рэгіянальнага аб'яднання беларусістаў. Аўтар кніг і брашур: «Польша: отечество и социализм», «Letter to a Russian Friend». Письмо русскому другу», «Тут мой народ», «Жывом!», «Будам жыць», «От Скорины до Купалы», “Каб не забыцца”, “Людзі добрыя” і ішп.; складальнік зборнікаў, прысвечаиых спадчыие Ф.Скарыны, Я.Купалы, М. Улашчыка, літаратурна-навуковых альманахаў “Скарьшіч”. Адзначаны медалём Францішка Скарыны. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. З 1965 г. жыве ў Маскве.

 

Каўка Аляксей :: Выданьні

Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


Каўка Аляксей, Мае беларусы

Мае беларусы

Сустрэчы-ростані. Допісы. Прысвячэнні

Каўка Аляксей

Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны (снежань 1988 г.), юбілей якога і адзначаны гэтым выданнем. Праца, на маё меркаванне, удала спалуч... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 8-9

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння. Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, Выпуск 7

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Попыт на беларускае ў маскоўскім, расійскім абсягу апошнім часам прыкметна падвышаецца. Краіна сінявокая выявамі «неизвестной», «удивительной» што раз часцей прываблівае расійскага чытача. Хаця - пераважна прапагандова-пафаснымі публікацыямі кшталту «общего корня», «общей истории», «общей судьбы», а нават «общего государства». Нельга не запярэчыць: «у нас судьбы разные», розныя гістарычныя лёсы, нацыянальна-культуровыя тоеснасці, інакшы... Болей »


Каўка Аляксей, Каб не забыцца

Каб не забыцца

допісы розных гадоў

Каўка Аляксей

Кніга доўжыць папярэднія выданні аўтара («Жывом!»; «Будам жыць!», 1997,1998), тэму беларускага самапазнання ў святле гісторыка-культурнай і літаратурнай традыцыі. Перачытваюцца старонкі з творчай спадчыны Ф. Скарыны, А. Міцкевіча, А. Пушкіна, Б. Эііімах-Шыпілы, М. Доўнар-Запольскага, А. Луцкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Бурбіса, В. Ластоўскага, К. Езавітава, стваральніка «Беларускай Марсельезы» А. Мікульчыка, паэтаў «Узвышша», М. Улаш... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 6

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя. Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 5

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Пяты выпуск «Скарыніча» доўжыць скразную нацыянальна-адраджэнскую ідэю папярэдніх нумароў выдання праз новыя або малавядомыя тэксты М. Янчука, Б. Тарашкевіча, Я. Ляцкага, Р. Зямкевіча, М. Каспяровіча, І. Дварчаніна, М. Шкялёнка, М. Улашчыка, кс. Адама Станкевіча, лісты М. Гарэцкага, М. Сяднёва. Асобнымі раздзеламі вылучаны пытанні скарыназнаўства, падборка твораў сучасных беларускіх, польскіх, украінскіх паэтаў, а таксама архіўныя дакум... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 4

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чацвёрты выпуск гадавіка прысвечаны спадчыне пісьменнікаў-узвышэнцаў Адама Бабарэкі (пад 100-я ўгодкі), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Кузьмы Чорнага, Антона Адамовіча, Максіма Лужаніна, творчасці гісторыка Юркі Туронка. Змешчаны таксама малавядомыя тэксты Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы, Мікалая Улашчыка і інш. Болей »


Каўка Аляксей, Будам жыць

Будам жыць

Пра тое самае

Каўка Аляксей

Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці нашай, часам і прызабытай гісторыі. Пачэснае месца заўмаюць развагі пра мову і беларускую літаратуру. Знайшлося мейсца і асобам вядомым... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя