Карнялюк Віталь

Гісторык, кандыдат гістарычных навук (2001), дацэнт (2012). Нарадзіўся ў 1969 г. у Ленінградзе. Скончыў Бароўскую СШ Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1993 закончыў гістарычны факультэт, у 1998 — аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. З 1992 г. працуе ў гімназіі №1 імя кадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна. У 2001 г. абараніў у БДУ кандыдатскую дысертацыю на тэму “Фактары гісторыка-дэмаграфічных змен у складзе насельніцтва Беларусі ў 1913-1918 гг.”

У 2005 г. ініцыіраваў і арганізаваў адкрытую рэгіянальную навукова-практычную канферэнцыю па праблемах рэгіянальнай гісторыі і краязнаўству “Румлёўскія чытанні”(2005, 2007, 2009, 2011).

З 2007 г. - на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Займаецца гісторыяй і гістарычнай дэмаграфіяй Першай сусветнай вайны ў Беларусі ў Беларусі, краязнаўствам, методыкай выкладання гісторыі ў школе.

Аўтар некалькі дзясяткаў артыкулаў, дапаможнікаў, манаграфіі, апублікаваных у Беларусі і за мяжой.

Сярод ніх - Карнялюк В. Румлёўскі парк за некалькі стагоддзяў. /у кнізе «Экологические экскурсии по лесопарку Румлёво»/ В.А. Бахарев, В.С. Гуменный. Т.Н. Солтан и др. – Гродно, 2002. – С. 18-21.; Карнялюк В.Р. Найноўшая гісторыя Беларусі (1917-1945гг.): факты, пытанні, заданні: дап. для абітурыентаў/В.Р. Карнялюк; пад. рэд. Ул. Міхнюка. – Мінск: “Экоперспектіва”, 2009. – 200с.; Гродназнаўства: дапам. /А.П. Госцеў [і інш.]; пад агул. Рэд. В.В. Шведа і В.Р. Карнелюка. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 219 с.; Карнялюк, В.Р. Крынкі ў 1795-1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка/ В.Р. Карнялюк. – Гродна: ПВУП “Выдавецтва “Ламарк”, 2010. – 199 с.; Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада.(серыя “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”) / Госцеў А. [і інш.], пад рэд. Карнелюка В. і Шведа В.. – Гародня-Вроцлав, 2012. – 339 с.

 

Карнялюк Віталь :: Выданьні

Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар), Гродназнаўства

Гродназнаўства

Гісторыя еўрапейскага горада

Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўс... Болей »


Карнялюк Віталь, Крынкі ў 1795-1918 гг.

Крынкі ў 1795-1918 гг.

Нарысы гісторыі мястэчка

Карнялюк Віталь

Кожны населены пункт варты сваѐй кнігі. Крынкі вартыя яе напэўна. Іх гісторыя – гэта працяглыя, кароткія, імгненныя, скамечаныя, зайздросныя, светлыя і змрочныя, складаныя, цяжкія, але ўсѐ адно адметныя, бо ніколі непаўторныя, лѐсы людзей. Гісторыя па большасці не запомніла іх; праглынулася ўсѐ, ці амаль усѐ значнае, важкае ў жыцці местачкоўцаў: усмешкі, жарты, сумненні, хваляванні, усю гаму эмоцый і ўсѐ багацце слоў. Болей »


Карнялюк Віталь, Найноўшая гісторыя Беларусі

Найноўшая гісторыя Беларусі

1917-1945 гг. - факты, пытанні і заданні

Карнялюк Віталь

Юныя сябры! У вашых руках зборнік пытанняў і заданняў па найноўшай гісторыі Беларусі з 1917 па 1945 гг. Гэта быў не просты для краіны час. Але ён напоўнены светлымі і добрымі ўчынкамі жыхароў нашай з табой Бацькаўшчыны. Яны шмат працавалі і моцна любілі свой край, сваю Беларусь. Болей »


Янушкевіч А. М. - складальнік, Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIIІ стагоддзяў

Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-X...

Unus pro omnibus

Янушкевіч А. М. - складальнік

Калектыўная манаграфія прысвечана разнастайным аспектам гісторыі знакамітага шляхецкага роду Валовічаўу Вялікім княстве Літоўскім XV—XVIII стст. У яе аснову ляглі матэрыялы, агучаныя на навуковай канферэнцыі «Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у XV—XVIII стст.» (г. Гродна, 15—16 кастрычніка 2011 г.), а таксама іншыя навуковыя працы вядомых даследчыкаў. Разгледжаны такія праблемы як радаводы Валовічаў, гербы і пячаткі роду, палітычн... Болей »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 45

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

45

Energiczne działania, jakie podjął książę Świdrygiełło, musiały być poprzedzone jakimiś przygotowaniami, które trudno jest jednoznacznie wyłuskać z dostępnego materiału. Niełatwo również rozstrzygać, jaki plan strategiczny mógł mieć najmłodszy Olgierdowic, ale warto zaznaczyć, że bezrefleksyjne powtarzanie oceny Długosza jest pozbawione podstaw i wypacza złożoność całej problematyki2. Zwłaszcza że coraz lepiej domyślamy się, jakim warto... Болей »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 18

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

18

* Bernacki Bartłomiej, Wojna zimowa (1939-1940) w radzieckiej okupacyjnej prasie polskojęzycznej na Białostocczyźnie * Choruży Wiesław, Spalenie wsi Zanie przez oddział PAS NZW kpt. Romualda Rajsa „Burego" * Liedke Marzena, Szlachta ruska Wielkiego Księstwa Litewskiego a reformacja * Mironowicz Eugeniusz, Plany integracji ziem wschodnich II Rzeczypospolitej w polityce obozu sanacyjnego (1935-1937) * Астрога В. А., Бе... Болей »


Гістарычны Альманах, 13

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

13

* Гагуа Руслан, Лісты Ягайлы і ананімная «Хроніка канфлікту» як крыніцы па даследаванню Грунвальдскай бітвы * Гарматны Віталь, Ліквідацыя сялянскіх сервітутаў у Палескім ваяводстве ІІ Рэчы Паспалітай * Карнялюк Віталь, Калабарацыя ў Беларусі: эпізод першай сусветнай вайны * Коваль Вольга, Замежныя перыядычныя выданні беларускіх калабарантаў (1939-1945 г.) * Лаўрэш Леанід, Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392... Болей »


Гістарычны Альманах, 03

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

03

* Сакалова Марына (Менск). Ля вытокаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі * Кіштымаў Андрэй (Менск). Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. * Вендт Ян (Гданьск). Адміністрацыйныя падзелы Польшчы ў 20 ст. * Мазько Эдуард (Гародня). Ідэалагічныя падставы дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі * Смалянчук Алесь (Гародня). Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі * Сліж Наталля (Гародня), Г... Болей »