Кандратаў Мікола

Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце Талачынскага р-на Віцебскай вобл., дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.

Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.

З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы, што значна змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор" за ўласны кошт.

З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 года стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік паэтычнага тэатра “АРТ-С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха.

За час пасля выхаду першай кнігі друкаваўся ў супольных паэтычных зборніках “Літаратурны квартал" (2003), “Дзень паэзіі 2005”, часопісах “Паміж", “Дзеяслоў", “Маладосць”, “Полымя", газеце “Літаратура і мастацтва" і іншых. Вершы Міколы запісваліся і гучалі на канале “Культура" Беларускага радыё, а ў 2008 годзе – на Радыё “Свабода" у “Начной чытанцы".

Перакладае з расейскай паэзіі на беларускую мову. У 2008 годзе у выдавецтва “Мастацкая літаратура" выйшла новая кніга вершаў і перакладаў “Вершы і зоркі".

З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Кандратаў Мікола :: Выданьні

Кандратаў Мікола, Вершы і зоркі

Вершы і зоркі

Кандратаў Мікола

Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара. Болей »


Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


Дзеяслоў, 64

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

64

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Дзеяслоў, 42

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

42

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... Болей »


Дзеяслоў, 21

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

21

* Абараніць жыцьцё. Гутарка Сяргея Законьнікава з Васілём Несьцярэнкам * Вельмі сумую па Беларусі Лісты Анатоля Сыса да Віктара Шніпа * Абламейка Сяргей, "А хто там ідзе?" Падарожныя імпрэсіі... * Андрасюк Мiхась, Падляшскія гісторыі * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Барадулін Рыгор, Пад зоркаю лагоды * Борхес Хорхе Люіс, Галасы памерлых * БУКОЎСКІ ЧАРЛЗ, Вольны пісьменьнік ... Болей »


Маладосць, 6 (715) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

6 (715) 2013

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды вядуць Яго ступні ўсіх нас? Да смерці. Так, да смерці, таму што без яе няма і не можа быць ўваскрасення. «Я кожны дзень паміраю», — зноў с... Болей »


Маладосць, 12 (709) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

12 (709) 2012

Хвіліны, якімі я пішу гэты тэкст, суправаджаюцца настроем пад дэвізам «быць можа». Наліўшы зялёнай, з ледзьве ўлоўным водарам язміну, гарбаты ў кубачак з амаль празрыстай парцэляны, я падношу да белай старонкі аловак. Люблю, калі хоць што-небудзь ненадзейна. З чым у вас асацыіруюцца зіма ўвогуле, снег у прыватнасці і Новы год як свята? У маім разуменні і бачанні зіма — ледзь не самая творчая пара года. І самая, дарэчы, пісьменніцкая. Ха... Болей »


Маладосць, 11 (708) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11 (708) 2012

Раніцай пад маім акном танчыў дворнік. Я цікаваў за віхром лісця, што вырывалася з-пад яго падэшваў. Раздва-тры, раз-два-тры… Калі раптам яго заўважалі людзі, дворнік быццам слупянеў. Хвіліну-другую чакаў, лаючыся пра сябе, а потым працягваў. І брудная вуліца зноў патанала ў чысціні ягонай душы. Болей »


Маладосць, 09 (706) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09 (706) 2012

Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў і Напалеона, пра сутарэнні і алтары… Болей »


Маладосць, 08 (705) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

08 (705) 2012

Сцёпа сноўдаўся па начным мікрараёне і трывожна аглядаўся па баках, быццам нябачныя чалавечаму воку здані цікавалі за ім. Хлопец быў невысокага росту, налыса пастрыжаны, і з гэтай прычыны цяжка было зразумець, колькі ж гадоў маладзёну, які выглядаў страчаным сярод бясконцых шматпавярховікаў беларускай сталіцы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя