Каліта Іна

Іна Каліта (Дзерунец) нарадзілася у Берасці.

Дом на памежжы. За плотам чыгунка. Дзіцячыя ўспаміны – збірала кветкі амаль на нейтральный паласе. Кожная кветка мела сваю назву. З тых часоў захапленне кветкамі і словамі ўсіх відаў і колераў.

Гібрыд паляшуцкай крыві і цэнтральна-беларускай. Ідэйная і энергетычная Мекка – Наваградак і Заходняе Палессе.

Скончыла філфак БДУ (1986 – 1991) па спецыяльнасці: філалогія: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў СШ № 29 г. Брэста, пазней у СШ № 2 г. Кобрына.

З 2001 года – навуковы супрацоўнік кафедры багемістыкі і славістыкі Універсітэта Яна Эвангелісты Пуркіне ў г. Усці над Лабай, Чэхія. Выкладчык рускай мовы (руская фанетыка, стылістыка, практыкум мовы, літаратура краін СНД) на спецыяльнасці “Дзелавая руская мова” / Obchodní ruština.

У 2010 годзе скончыла дактарант Карлава універсітэта ў Празе, Філасофскі факультэт, Інстытут славістычных і ўсходнееўрапейскіх даследванняў, спецыяльнасць “славянская філалогія” – Tытулы PhDr., Ph.D.

Кола навуковых інтарэсаў: славістыка, кампаратывістыка, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты (нон-стандарты: трасянка, суржык), лінгвакультуралогія, фразеалогія, стылістыка (рускі слэнг), савецкая літаратура, літаратура народаў СНД.

Аўтарка больш 50 навуковых публікацый.

 

Каліта Іна :: Выданьні

Калита Инна, Современная Беларусь

Современная Беларусь

языки и национальная идентичность

Калита Инна

Монография посвящена проблемам развития современного беларусского языка. Знакомит читателя с реальным планом ассимметричного билингвизма в Беларуси, конкретными примерами проявления интерференции в коммуникативной, медиальной и образовательной сферах, системе товарных знаков. Представляет этап русско-беларусской языковой интерференции рубежа ХХ–ХХI веков. Более подробно рассматривается уровень речевой и его атрибут – трасянка. Болей »


Каліта Іна :: Іншыя выданьні

Адлюстраванне нацыянальнага самаўсведамлення ў старажытных беларускіх пісьмовых помніках (0)

10-09-2011, 18:30

Каліта Іна, Адлюставанне нацыянальнага самаўсведамлення ў старажытных беларускіх пісьмовых помніках / Sborník z mezinárodní konference Prostor v jazyce a v literatuře; PF UJEP, Ústí nad Labem, 2007, ISBN 9780-7044-863-2, 2007, 418 s., s. 268–271. Праз прызму (...) Болей »

Беларускае эсэ (0)

16-05-2011, 11:30

І. Kaліта Беларускае эсэ. Рэцэнзія або разважанні над кнігай В. Акудовіча “Дыялогі з Богам”/ Usta ad Albim Bohemika 2007, ř. VII, č 1, ISSN 1213–7618, s. 37–40. Рэцэнзія на кнігу эсэ Дыялогі з Богам вядомага беларускага культуролага (...) Болей »

Літаратура як спосаб пазнання свету (0)

10-09-2011, 18:23

Kalita І. Literatura jako způsob poznání světa, Sborník z mezinárodního semináře. Výuka národní literatury v mezipředmětových vztazích; PF UJEP, Ústí nad Labem, ISBN 80-7044-767-2, 2006, c. 25-31. Нетрадыцыйнасць палітычнай, моўнай і культурнай сітуацыі ў Беларусі адлюстроўваецца (...) Болей »

Современный беларусский интеллектуализм – новый период в развитии литературы. К постановке вопроса. (0)

10-09-2011, 18:33

И. Калита Современный беларусский интеллектуализм – новый период в развитии литературы. К постановке вопроса / Материалы X международной научно-практической конференции Проблемы славянской культуры (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная