Калеснік Уладзімір

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17.09.1922 у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сямікласную адукацыю ён набыў у суседніх Ярэмічах. А школу выхавання прайшоў у бацькі - земляроба, плытагона, вясковага майстра, ад якога так "пераняў спрыт да сякеры, малатка, гэбліка", што сваімі рукамі зрабіў нават скрыпку.Ён добра маляваў акварэлямі, любіў стругаць, габляваць, сам сабе лыжы рабіў, маці - чаўнакі і іншыя прылады для ткацтва. Як успамінаў сам Уладзімір Андрэевіч, ён добра вучыўся ў школе, і маці вырашыла вучыць яго ў гімназіі, хоць бацька лічыў, што гэта дарэмная трата грошай, бо ўсё роўна палякі работы сыну не дадуць, ад зямлі адарвецца, а неба не дастане. Бацька марыў, каб ён стаў плытнікам, рэтманам, каб мог на Нёмане зарабляць добрыя грошы. Бацька адвёз сына ў Наваградак, каб той паступіў у гімназію. Экзамены ў гімназіі арыентаваліся не на памяць, запамінанне фактаў, а на здольнасць да творчага мыслення, арыгінальнасць адказаў. Юны Калеснік, напрыклад, быў адзіным, хто растлумачыў, чаму мяняюцца поры года, нават схему намаляваў.

Калеснік вытрымаў уступныя экзамены (а там на пяцьдзесят месц было дзвесце пяцьдзесят заяў) і ў 1936г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію імя А.Міцкевіча. 3 лёгкай рукі прафесара Крука захапіўся маляваннем. Самастойна вывучаў тэорыю выяўленчага мастацтва, марыў стаць крытыкам жывапісу і пісаць так, як пісалі тады вядомыя спецыялісты ў гэтай справе Віткевіч і Герсан-Дамброўская.

Калі Уладзімір Андрэевіч вучыўся на трэцім курсе педвучылішча, пачалася вайна.Яна ўнесла свае карэктывы ў здзяйсненне задум юнака. 3 ліпеня 1941 г. ён прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Па даручэнню падпольнай арганізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Некрашэвічах. Улетку 1942-га ідзе ў партызаны і ў складзе адной з баявых дружын уступае ў партызанскі атрад імя Чапаева. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, з восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада "2-гі Камсамольскі" брыгады "Камсамолец" Баранавіцкага злучэння. Удзельнічаў у дыверсіях, баях, быў двойчы паранены, -"пазнаў крайнія межы пачуццяў", але не страціў веры ў жыццё, не атупеў маральна, глядзеў на змаганне "сумленна і сур'ёзна".

Юнаком спазнаўшы пекла вайны і гераічны драматызм партызанскага змагання, страту сяброў і страх смерці, меру чалавечага і нечалавечага ў самім чалавеку, У.А. Калеснік вельмі рана пачаў вымяраць сваё жыццё і ўчынкі катэгорыяй вечнага.

Сябры ўспамінаюць, што Уладзімір Андрэевіч услых, на людзях рэдка згадваў партызанскія гады, хіба нейкія вясёлыя, гумарыстычныя сітуацыі: маладосць і на вайне маладосць. І толькі часам, дзе-небудзь каля цяпельца, у кампаніі блізкіх людзей боль па незваротных стратах, які ён хаваў глыбока ў сэрцы, прарываўся вонкі. Адзін з аўтараў унікальнай дакументальнай кнігі "Я з вогненнай вёскі...", ён у апошнія гады свайго жыцця пісаў і рыхтаваў для выдавецтва дакументальна-аўтабіяграфічную аповесць "Доўг памяці", прысвечаную партызанскай барацьбе ў мінулай вайне. Асобныя фрагменты якой былі апублікаваны ў перыёдыцы.

Педагагічная дзейнасць У.А. Калесніка пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў накіраваны на працу ў Луцкую няпоўную сярэднюю школу для вайсковаабавязаных. Але гэта было далёкім ад здзяйснення юнацкіх мар Калесніка, якія яшчэ ў даваенны час прывялі яго ў Наваградскае педвучылішча. Прадоўжыць вучобу ён змог толькі ў 1945 г., калі паступіў у педінстытут. У 1949 г. ён скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, у 1952 - аспірантуру пры гэтым інстытуце і пачаў працаваць загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, а з 1954 г.- у Брэсцкім педагагічным інстытуце: старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры.

Больш за 40 гадоў аддаў ён выкладчыцкай працы ў педінстытуце Брэста. Сярод яго вучняў - вядомыя ў нашай краіне навукоўцы-беларусісты В.Ляшук, А. Майсейчык, Г. Малажай, М. Аляхновіч, І. Сацута, У. Гніламёдаў, У. Шпакоўскі, С. Рачэўскі, Г. Ішчанка, У. Барысюк, М. Новік, У. Сенькавец... За гэты час Калеснікам створана па сутнасці свая школа педагагічнага майстэрства. У 1979 г. яму было прысвоена ганаровае званне Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР.

Уладзімір Андрэевіч любіў выкладчыцкую работу, глыбока паважаў і цаніў працу настаўніка, выхавацеля ў школе і вучыў гэтаму іншых. Ён выхоўваў не высокімі і дзяжурнымі фразамі, а сваімі лекцыямі, сваімі кнігамі, сваім жыццём, ды так, што студэнты і калегі гэтага і не прыкмячалі. Ён імкнуўся, каб маладыя вырасталі людзьмі, і перадаваў патрэбу шанаваць сваё, бацькоўскае, родавае.

Яшчэ ў пачатку 60-х г.г., калі па вобласці пачынаюць закрываць беларускамоўныя школы і пераводзіць навучанне на рускую мову, У. А. Калеснік звяртаецца да такога надзейнага і выпрабаванага сродку патрыятычнага выхавання моладзі, якім з'яўляецца краязнаўства. Уладзімір Андрэевіч арганізоўвае на выпускным курсе (заўважым, што менавіта на выпускным, каб даць студэнту-выпускніку моцны эмацыянальны імпульс) літаратурныя экскурсіі. Ён распрацаваў маршрут, які ахопліваў найбольш знакамітыя літаратурныя мясціны і помнікі дойлідства, і вадзіў па ім студэнтаў аж да канца 70-х г.г. Экскурсаводам быў заўсёды сам Уладзімір Андрэевіч. Крыху пазней па яго ініцыятыве ствараецца шэраг літаратурна-краязнаўчых стэндаў: "Яны надрукаваліся", "Пісьменнікі - госці Брэстчыны", "Шляхамі паэтаў і герояў", "Рускія пісьменнікі на Брэстчыне". Фотаздымкі да гэтых стэндаў рабіў сам Уладзімір Андрэевіч, сядзеў са студэнтамі і клеіў іх, падпісваў. Яму належыць ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчай карты вобласці.

У.А. Калеснік пачаў выступаць у перыядычным друку як літаратурны крытык, калі быў аспірантам Мінскага педінстытута. Схіляў яго да творчасці Янка Брыль, з кім пасябраваў яшчэ ў партызанах. "Прыходам у літаратуру я абавязаны перш за ўсё Янку Брылю", - напіша ён пазней у аўтабіяграфіі. Першыя публікацыі Калесніка прыпадаюць на той час, калі ў савецкай літаратуры панавала т.зв. "тэорыя бесканфліктнасці", згодна якой пісьменнік пазбаўляўся права паказваць у сваіх творах адмоўныя бакі савецкага жыцця. Гэта не магло не паўплываць хоць у нейкай ступені на У.А. Калесніка як пачынаючага крытыка і літаратуразнаўцу. Першая кніга У.А. Калесніка "Паэзія змагання" і сёння ўспрымаецца як сур'ёзнае навуковае даследаванне, асабліва на фоне выданняў другой палавіны 50-х - пачатку 60-х гадоў. Яна стаіць у адным радзе з такімі даследаваннямі таго часу, як "Беларуская савецкая проза" Ю. Пшыркова, "Паэзія праўды" Р. Бярозкіна, "Сіла слова" Р. Шкрабы, "Беларуская байка" Я. Казекі.На першую кнігу У.А. Калесніка адгукнуліся часопісы "Вопросы литературы", "Маладосць", газета "Літаратура і мастацтва". У асобе яе аўтара ў беларускае літаратуразнаўства ішоў удумлівы даследчык заходнебеларускай літаратуры.

Жыццёвы вопыт, добры мастацкі густ, эрудыцыя абумовілі тое, што з самага пачатку сваёй творчай дзейнасці У.А. Калеснік не апынуўся ў рэчышчы дагматычных схем часу. Нярэдка перамагаючы сябе, ён рашуча ад іх пазбаўляўся, імкнуўся толькі да праўды, якой яна яму бачылася асабіста.

Два гады пасля аспірантуры У. Калеснік працаваў загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1954-м стала пасяліўся ў Брэсце. Працуючы ў тутэйшым педінстытуце, стаў кандыдатам навук, загадчыкам кафедры, прафесарам, заслужаным работнікам вышэйшай школы Беларусі. Значна ажывіў літаратурнае жыццё на Берасцейшчыне. Доўгі час кіраваў літаб'яднаннем пры абласной газеце "Зара", быў першым кіраўніком абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.

Жывучы ўдалечыні ад сталіцы, плённа супрацоўнічаў з інстытутам літаратуры Акадэміі навук, з'яўляўся членам вучонага савета, падрыхтаваў шэраг раздзелаў для акадэмічных выданняў. У.А. Калеснік - аўтар больш чым дзесяці кніг літаратурна-крытычных нарысаў, літаратурных партрэтаў, дакументальна-мастацкіх аповесцяў, палемічных артыкулаў, рэцэнзій, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ. Агульная колькасць публікацый - больш за шэсцьсот. Шырокі тэматычны абсяг: фальклор, заходнебеларуская літаратура, беларуская старажытная літаратура, постаці Скарыны і Гусоўскага, Купалы і Жылкі, Танка і Брыля, сучасная паэзія, пераклады беларускай паэзіі на польскую мову, творчасць асобных украінскіх, польскіх майстроў слова. У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі "Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура" (1959), "Час і песні" (1962), "Зорны спеў" 1975), "Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі" (1977), "Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці" (1981), "Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты" (1982), "Тварэнне легенды" (1987), "Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці" (1990). Адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (1964), "Истории советской многонациональной литературы" (1971), "Истории белорусской советской литературы" (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і універсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы "Аповесць пра Таўлая" (часопіс "Полымя", 1964-1965), "Пасланец Праметэя" (1984), сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём кнігу "Я з вогненнай вёскі..." (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі "Сцягі і паходні" (1965) і "Ростані волі" (1990), "Усё чалавечае".

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, "Знак Пашаны", Дружбы народаў, ордэнам Францыска Скарыны, медалямі.

Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай "Истории белорусской дооктябрьской литературы" і "Истории белорусской советской литературы".

Крыніца: http://kalesnik.iatp.by/

 

Калеснік Уладзімір :: Выданьні

Калеснік Уладзімір, Доўг памяці

Доўг памяці

Калеснік Уладзімір

Кніга Ўладзіміра Калесніка “Доўг памяці” – гэта своеасаблівая аўтабіяграфія, у якой вельмі дакладна апісаны не толькі месцы і падзеі з жыцця аўтара, але і асяроддзе, духоўная і матэрыяльная культура наднёманскай вёскі Сіняўская Слабада, адкуль родам Уладзімір Андрэевіч. У кнізе вельмі падрабязна расказваецца пра рамяство плытагонаў (бацька Ўладзіміра Калесніка быў вядомым на ўсю ваколіцу рэтманам), пра вясковае жыццё, пра Наваградскую н... Болей »


Калеснік Уладзімір, Усё чалавечае

Усё чалавечае

Літаратурныя партрэты, артыкулы, нарысы

Калеснік Уладзімір

Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўляю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх,... Болей »


Калеснік Уладзімір, Янка Брыль

Янка Брыль

Нарыс жыцця і творчасці

Калеснік Уладзімір

Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на літаратурнай ніве, супольныя выезды, супольныя праекты (“Між тых палёў...”, “Мы з вогненай вёскі”). Жыццё Янкі Брыля было для Уладзіміра А... Болей »


Калеснік Уладзімір, Тварэнне легенды

Тварэнне легенды

Літаратурныя партрэты і нарысы

Калеснік Уладзімір

У кнігу вядомага літаратуразнаўцы, крытыка і даследчыка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, увайшлі літаратурныя нарысы пра асобы, якія унеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, літаратуры, пісьменства. Гэта агульнавядомыя Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Янка Купала і Уладзімір Караткевіч, а таксама малавядомы казачнік Рэдкі, творчасць якога аналізуцецца вельмі дакладна і ў кантэксце гістарычных падзеяў. Цікавыя і малавяд... Болей »


Калеснік Уладзімір, Пасланец Праметэя

Пасланец Праметэя

Дакументальная аповесць

Калеснік Уладзімір

Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой прац... Болей »


Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі сведчанні ўцалелых жыхароў з соцень беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »


Калеснік Уладзімір, Лёсам пазнанае

Лёсам пазнанае

Выбраныя літаратурныя партрэты і нарысы

Калеснік Уладзімір

Лёсам пазнанае – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейн... Болей »


Калеснік Уладзімір, Максім Танк

Максім Танк

Нарыс жыцця і творчасці

Калеснік Уладзімір

Асабістае знаёмства Уладзіміра Калесніка з Максімам Танкам (Яўгенам Іванавічам Скурко) дало магчымасць пазнаць паэта, як чалавека, паназіраць за ім у прыватным жыцці. У кнізе Ўладзіміра Калесніка разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. У публікацыі зроблены грунтоўны аналіз творчасці, аналізуюцца многія вершы і паэмы, даследуецца паэтычнае майстэрства. Не адарвана гэта даследаванне і ад гістарычных падзей, на фоне я... Болей »


Калеснік Уладзімір, Ветразі Адысея

Ветразі Адысея

Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі.

Калеснік Уладзімір

Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой... Болей »


Калеснік Уладзімір, Зорны спеў

Зорны спеў

Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды

Калеснік Уладзімір

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя