Календа Сяргей

Сяргей Календа

Пісьменьнік, культуроляг, рэдактар, аўтар пяці кніг прозы, кнігі казак, а таксама раману, які быў выдадзены пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель. Нарадзіўся ў Капылі, Мінская вобласьць, Беларусь, 15.03.1985. З маленства жыве ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ, Факультэт міжнародных адносін. Скончыў Аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюма пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопіса сучаснае беларускае прозы і мастацтва “Макулатура”, які распрацоўвае сумесна з мастаком Васілісай Паляніна-Календа. Часопіс “Макулатура” (www.makpaper.com) сваёй мэтаю ставіць разьвіцьцё сучаснай беларускай культуры, выхад па-за моўныя межы й цэнзуру.

2014 - увайшоў з раманам “Мімікрыя” пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель у шорт-ліст літаратурнай прэміі Таварыства Вольных Літаратараў “Гліняны Вялес”.

2013 – фіналіст літаратурнай прэміі “EXLIBRIS імя Янкі Маўра” Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Кастрычнік 2012 – атрымаў літаратурную стыпендыю Міжнароднага Дома Пісьменьнікаў і Перакладчыкаў у Вэнтспілсе (Латвія).

2012 – фіналіст прэміі маладых літаратараў “EXLIBRIS” Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

2011 – увайшоў з кнігай "Іржавы пакой з белымі шпалерамі" у шорт-ліст літаратурнай прэміі Таварыства Вольных Літаратараў “Гліняны Вялес”.

1.10.2010 – 31.03.2011 – атрымаў літаратурны грант “Friedel-Dicker-Stipendium” – Ваймар (Нямеччына).

2010 – пераможца літаратурнай прэміі для маладых пісьменьнікаў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтру.

2009, 2010, 2012 – тройчы ўваходзіў у шорт-ліст літаратурнай прэміі Адама Глобуса “Залатая літара”.

2009 – увайшоў у лонг-ліст міжнароднай расійскамоўнай літаратурнай прэміі маладых пісьменьнікаў “Дебют 2009” www.mydebut.com.

2007 – першае месца ў конкурсе факультэтаў БДУ “Лепшы афарызм”.

Кнігі:

“Помнік атручаным людзям” (выдавецтва “Галіяфы”, сэрыя “Другі фронт мастацтваў”)

“Казкі. Гісторыі (не) пра нас” (выдавецтва “Галіяфы”)

“Іржавы пакой зь белымі шпалерамі”

“Трохлітровая проза” (выдавец “Логвінаў”)

“Кантынэнтальны сьняданак” (выдавец “Логвінаў”)

“На крок назад, на дзень наперад” (выдавецтва Байбукс)

“Мімікрыя. Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў” пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель (выдавецтва “Ковчег”)

Аўтарскі блёг: beatnik_kalenda.livejournal.com

Аўтарская старонка на нямецкім сайце “Беларуская літаратура ў перакладах”: literabel.de

Аўтарская старонка на сайце часопіса беларускае прозы “Макулатура”: www.makpaper.com

 

Календа Сяргей :: Выданьні

Календа Сяргей, На крок назад, на дзень наперад

На крок назад, на дзень наперад

Апавяданьні й падарожжы

Календа Сяргей

"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й... Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца ... Болей »


Бацкель Аляксандар І., Мімікрыя

Мімікрыя

Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў: раман

Бацкель Аляксандар І.

Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэ... Болей »


Календа Сяргей, Кантынэнтальны сьняданак

Кантынэнтальны сьняданак

проза

Календа Сяргей

Кніга «Кантынэнтальны сьняданак» зьмяшчае гісторыі з жыцьця мітычнага гатэлю ў Мінску. Сьвет пакаёвак і парцье, масажыстаў і цырульнікаў, мэнэджараў і маркетолягаў схаваны за ветлівымі ўсьмешкамі і бязьлікасьцю ўніформы – той, якога ня бачаць пастаяльцы. Прысьвячаецца ўсім: хто выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, хто гатуе для чужынцаў, хто мые й прасуе чужыя брудныя анучы, хто засьцілае чужыя ложкі, хто пыласосіць і мые п... Болей »


Календа Сяргей, Трохлітровая проза

Трохлітровая проза

проза

Календа Сяргей

Новая кніга Сяргея Календы - трохлітровы слоік зь вельмі неаднароднай субстанцыяй. "Архітэктурныя апавяданьні" ваняць зазірнуць у дамы, што стаяць на вуліцах розных гарадоў, але з вокнаў якіх ліецца цьмянае сьвятло шэрай безвыходнасьці. Аповесьць "Генэрацыя фанцікаў і фішак" забясьпечвае сеанс сьветлай, пяшчотнай настальгіі для тых, чыё дзяцінства прыпала на пачатак 90-х. У апавяданьнях з разьдзелу "Скура зямлі" можна знайсьці і фірмовы... Болей »


Календа Сяргей, Іржавы пакой з белымі шпалерамі

Іржавы пакой з белымі шпалерамі

проза

Календа Сяргей

Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ. Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную ... Болей »


Календа Сяргей, Казкі

Казкі

гісторыі (не) пра нас

Календа Сяргей

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі паб... Болей »


Календа Сяргей, Помнік атручаным людзям

Помнік атручаным людзям

Апавяданнi, мiнiяцюры

Календа Сяргей

Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога, хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж… Болей »


Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 52

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

52

“Не ўратуе і тое, што лечыць заўсёды?..”. Гутарка Андрэя Масквіна з Сяргеем Законнікавым Баторын Фелікс, Калі баліць, значыць жывеш. Вершы Безмацерных Кацярына, “Мастацтва – не пустазелле , а жыта ”. Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Таццянай Радзівілка і Канстанцінам Селіханавым Вярцейка Алесь, Рэха чорна-белых сноў. Вершы Галубовіч Леанід, “Мы адкуем сябе ў агні паразы”. Нататкі пра кнігу паэзіі Славаміра Ад... Болей »


Дзеяслоў, 44

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

44

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі размоўнік...» * Барадулін Рыгор, Сяброў пасылае лёс... * Бельская Ірына, ...Бо ранак раніць * Быкаў Васіль, Барадулін Р... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя