Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

Федарэнка Андрэй, Афганская шкатулка

Афганская шкатулка

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крышынскага з-пад турэмнага арышту. Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне на... Болей »


Шамякін Іван, Абмен

Абмен

Аповесць

Шамякін Іван

Аксён Пракопавіч сядзеў на кухні i паглыблена чытаў кнігу на нямецкай мове з мноствам матэматычных формул. Не, не проста чытаў, як раман, a ўдумліва вывучаў, рашаў задачы, выпісваў ix у агульны сшытак. Час ад часу ў захапленні цмокаў языком, зрэдку хмурыўся, яўна дакараючы ці то аўтараў, ці то сябе, што не дайшоў да такога. Не лічыў, што ён авалодаў усімі таямніцамі навукі навук — вышэйшай матэматыкі — яны ж невычарпальныя. Нямала адкры... Болей »


Ластоўскі Вацлаў, Бяздоннае багацце

Бяздоннае багацце

Апавяданні, легенды, казкі, аповесці

Ластоўскі Вацлаў

Прыказкі, прымаўкі, трапныя выказванні, замовы, легенды, казкі і паданні – скарбніца народнай літаратуры, народнай культуры у літаратурнай апрацоўцы Вацлава Ластоўскага. Правільней было б сказаць, што кніга, якую прадстаўляем на старонках інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org – аўтарскія апавяданні, казкі і легенды, асновай якім паслужыў народны фальклор для дзяцей і моладзі (дарэчы, інакш і быць не можа). Дагэтуль мы былі знаёмыя з Вацлава... Болей »


Шамякін Іван, Губернатар

Губернатар

Аповесць

Шамякін Іван

Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай ночы. Зоркі можна было ўбачыць, глянуўшы ўбок, у вузкія прагаліны паміж дрэвамі. Пад імі ўнізе, вырываючыся з святла, цемра застывала, бы ... Болей »


Шамякін Іван, Пошукі прытулку

Пошукі прытулку

Аповесць

Шамякін Іван

Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла ці што? Следчы пракуратуры. Такой жа бясшумнай была i Паліна, нявестка, выкладчыца універсітэта. Яна ні разу не разбудзіла яго ні та... Болей »


Шамякін Іван, Пошукі прытулку

Пошукі прытулку

Аповесці

Шамякін Іван

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра ... Болей »


Шамякін Іван, Слаўся, Марыя!

Слаўся, Марыя!

Аповесць

Шамякін Іван

Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по образу божию созданную нашу красоту, безобразную, безгласную, не имеющую вида...» Уразіла моцна, але згадзіцца, што ў труне ляжала безобра... Болей »


Дайнека Леанід, След ваўкалака

След ваўкалака

Раман

Дайнека Леанід

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Болей »


Брыль Янка, Сцежкі, дарогі, прастор, Для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту

Сцежкі, дарогі, прастор

Лірычныя замалёўкі

Брыль Янка

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім. Болей »


Шамякін Іван, У засені палаца

У засені палаца

Аповесць

Шамякін Іван

У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні месцілася грошай. Можна, канечне, спусціць адразу дзве пенсіі, парадаваць страўнікі. А пасля? Лажыся i памірай? Але паміраць яшчэ рана... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя