Егарэйчанка Сяргей

Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17.10.1988 г. у горадзе Менску. Скончыў у 2011 годзе гістфак БДУ па спецыяльнасці “гісторык-выкладчык”. Працуе ў Нацыянальным гісторыка-культурным музее-запаведніке “Нясвіж” навуковым супрацоўнікам.

Пачаў пісаць мастацкія творы падчас навучання ў БДУ. Першай сур’ёзнай працай была “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” (2010), якая была надрукавана у “Літаратурнай Беларусі” (кастрычнік 2010). У сакавіку 2011 за гэтую аповесць атрымаў заахвочвальную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Проза” ад Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Летам 2011 г. быў надрукаваны дэбютны зборнік аўтара пад назвай “Лебедзі паміраюць разам”. У яго склад увайшлі творы “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам”, “Права дараваць” і “Лебедзі паміраюць разам”.

У кастрычніку 2011 г. Сяргей Егарэйчанка паседжаннем Рады Саюза Беларускіх Пісьменнікаў быў прыняты ў шэрагі Саюза. Асноўнай тэмай усіх твораў з’яўляецца жыццё простых людзей ва ўмовах дыктатуры (як у Савецкія часы, так і ў нашыя дні), іх памкненні да нармальнага жыцця грамадзян вольнай краіны, іх перамогі, паразы і ахвяры на гэтым шляху.

 

Егарэйчанка Сяргей :: Выданьні

Егарэйчанка Сяргей, Лебедзі паміраюць разам

Лебедзі паміраюць разам

Егарэйчанка Сяргей

Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самэга, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую... Болей »


Літаратурная Беларусь, 1 (101) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (101) 2015

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых «Тысяча драбязы». Самае галоўнае ў яго гандлі было тое, што кожны знаходзіў у краме менавіта ўсё, што хацеў мець больш за ўсё... Болей »


Маладосць, 6 (715) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

6 (715) 2013

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды вядуць Яго ступні ўсіх нас? Да смерці. Так, да смерці, таму што без яе няма і не можа быць ўваскрасення. «Я кожны дзень паміраю», — зноў с... Болей »