Якавенка Васіль

Васіль Якавенка, нарадзіўся 05.05.1936 г. у вёсцы Пажыхар Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1958). Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 г. завочна скончыў БДУ. У 1972-1977 гг. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва, аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1977-1978 гг. - сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 г. - прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1957 г. (газета «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі з 1962 г. (газета «Калгасная праўда»). Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг нарысаў «Земля, открытая нами» (1971), «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), «Дайсці да ладу» (1985), падарожнага эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987), «Другой зямлі не будзе» (1989).

З М. Місюком напісаў п'есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).

 

Якавенка Васіль :: Выданьні

Якавенка Васіль, Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве

Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве

Якавенка Васіль

Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або, наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у 2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры. У звароце – абгрунтаваная крытыка сучаснай еўрапейскай ліберальнай палітыкі ў развіцці краін. У якасці сімвала найвышэйшых гістарычных да... Болей »


Якавенка Васіль, Прывіды Шанхая над Свіслаччу

Прывіды Шанхая над Свіслаччу

эсэ, гутаркі, артыкулы

Якавенка Васіль

Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» — гэта прылюдны — у спрэчках, дыскусіях — пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Якавенка Васіль, Нячывелле

Нячывелле

Апавяданні, публіцыстыка, дакументы

Якавенка Васіль

Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу. Некаторыя з іх былі напісаны ў разліку на рускамоўную прэсу і ўключаны ў зборнік на рускай мове. У другім раздзеле — хроніка пераломнага аб... Болей »


Якавенка Васіль, Пакутны век

Пакутны век

Трылогія

Якавенка Васіль

Трылогія "Пакутны век" пашырае і працягвае тэму гістарычнага рамана "Надлом". Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення тутэйшых як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. Шырокі спектр гістарычных персанажаў - ад Р. Скірмунта, В. Захаркі да Б. Кіта. У эпізодах: Л. Геніюш, Н. Арсеннева, І. Сталін, А. Гітлер, В. Кубэ, К. Мазураў, Н. Хрушчоў і іншыя знаёмыя сучасніку постаці. Твор працяты чырвонай ніткай сялянскага р... Болей »


Якавенка Васіль, Надлом

Надлом

Раман

Якавенка Васіль

“Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца ... Болей »


Якавенка Васіль, Крушэнне на ростані

Крушэнне на ростані

Эсэ, артыкулы, гутаркі

Якавенка Васіль

У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці падчас крушэння ранейшых сваіх спадзяванняў і пераходу ў новыя варункі жыцця. Кніга выдадзена па заказу грамадскай арганізацыі Беларускі... Болей »


Якавенка Васіль, Чорная ружа

Чорная ружа

Казкі

Якавенка Васіль

Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся. I ўсё ж казкі — гэта форма адлюстравання навакольнага свету, які мы маем. Болей »


Беларусь (часопіс), 10 (598) 1988

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

10 (598) 1988

Энергія юных сэрцаў Асмалоўская Ірына, Сілуэты сезона Берасцейнь С., Чым жыве музычны свет? Вітка Васіль, Стоп-кадр Ганчароў Юрый, Хлеб наш надзённы Гроднеў Мікола, Дакуль гаснуць ліхтарам Дубінка Вячаслаў, Даматканы ручнік за... рубель Жук Віктар, Пытанне самому сабе Законнікаў Сяргей, Вершы. Кляшчук Анатоль, Першая настаўніца Козел Вераніка, У двух колерах - свет Купаўскі Мікола, ... Болей »


Дзеяслоў, 42

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

42

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... Болей »