Грудзіна Аляксандр

Грудзіна Аляксандр Пятровіч – нарадзіўся 23 мая 1954 года ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер – механік. Працаваў на інжынера – тэхнічных пасадах у Шклоўскай райаграпрамтэхніцы, Шклоў-скім райкаме КПБ. З 1991 года выкладчык Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №12.

З чаго ж пачалася такая пільная ўвага да родных мясцін? Адказ на гэта пытанне трэба пачынаць з часоў вучобы ў сярэдняй школе. У пачатку 60 – х гадоў гэта была адзіная двухпавярховая школа ў горадзе Шклове. Побач знаходзіўся былы будынак гарадской ратушы, які меў мясцовую назву “каланча”. Кожны дзень, знаходзячыся на школьным двары, погляд міжволі сустракаўся з гэтым старажытным, паўразбураным будынкам з вежай. Унутраныя пакоі са скляпеннямі, высокая вежа і цагляная муроўка падзямелляў заўсёды вабіла і прыцягвала. Будынак, у асноўным, з’яўляўся безгаспадарчым, таму была магчымасць вольна наведаць яго і па – свойму вывучаць. У дзіцячай свядомасці мроіліся неверагодныя падзеі, якія нібыта тут павінны былі адбывацца ў мінулым. Сярод бітай цэглы і смецця вельмі хацелася “нешта” знайсці і даведацца аб якой – небудзь цікавай падзеі.

Потым была вучоба ў сельскагаспадарчай акадэміі. На той час (1972 – 1977 г.г.) у акадэміі вучыліся студэнты з розных куткоў Беларусі, іншых рэспублік былога СССР, а таксама шмат студэнтаў з замежных краін. Безумоўна, за гады вучобы сярод студэнтаў неаднойчы ўзнікалі самыя разнастайныя спрэчкі, дыспуты, або проста пачыналася гаворка, дзе заўсёды можна была пачуць: “А вось у нашым горадзе”, або “А вось у нашым раёне...“ і потым суразмоўца паведамляў нешта цікавае са сваіх родных мясцін. Каб падтрымліваць размову, трэба было добра ведаць усё, што звязвала з тваім родным кутам. Іншы раз нават ісці ў бібліятэку і шукаць звесткі “пра Шклоў”.

Мой старэйшы брат Уладзімір жыў у Мінску. Калі я наведываў яго, дык ён заўсёды арганізоўваў якую-небудзь паход-экскурсію па тагачаснай сталіцы БССР. Ягоная цікавасць да ўсяго, імкненне да пазнання наваколля, напэўна таксама зрабілі ўплыў на будучае маё захапленне.

Пасля заканчэння акадэміі пачалася праца ў Шклове. Шклоўская раённая газета “Ударны фронт” заўсёды друкавала інфармацыю па гісторыі Шклоўшчыны. Асабліва цікавыя паведамленні рабілі ўжо сталыя мясцовыя краязнаўцы Лявон Анціпенка, Міхаіл Ільюшэнка, Іван Кулікаў, Іван Маісеяў. Пазнаёміўшыся бліжэй з гэтымі цікавымі людзьмі я назаўсёды захапіўся краязнаўствам і між волі стаў даследчыкам Шклоўшчыны. З цягам часу з’явілася жаданне і самому паспрабаваць сябе ў якасці аўтара. І вось 16 лютага 1980 года з’явіўся ў раённай газеце мой першы артыкул “Вецеран у страі”. З гэтага моманту я супрацоўнічаю з “раёнкай” больш як два дзесядзігоддзі. У сваю чаргу праз краязнаўства я па іншаму стаў успрымаць гісторыю, культуру, веравызнанні беларускага народу.Гэта таксама дапамагло мне усёй душой палюбіць і родную мову.

Сваімі настаўнікамі ў даследчыцкай працы лічу былога рэдактара раённай газеты «Ударны фронт» Лявона Анціпенку і навукоўца, рэдактара альманаха «Магілёўская даўніна» Аляксандра Агеева.

Вынікам шматгадовай даследчыцкай працы з’явілася кнігі:
- “І родныя сэрцу мясціны…” (некалькі нарысаў па гісторыі горада Шклова), якая пабачыла свет у 2007 годзе;
- “Мой радавод, мая сям’я”, якая пабачыла свет у 2011 годзе
Гэтыя выданні з’явіліся дзякуючы духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі маіх сяброў Рыгора Кастусёва і Пятра Мігурскага.
Асобныя працы па гісторыі Шклоўшчыны ўвайшлі ў наступныя кнігі:
1.Памяць. Гісторыка – дакументальная хроніка. Шклоўскі раён. Мінск, «Універсітэцкае», 1998 год.
2. «Гістарычныя лёсы верхнега Падняпроўя». Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Магілёў, 1995 год.
3. Гісторыя Беларускага Падняпроўя. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Магілёў, 1999 год.
4. Проблемы археологии и древняя история Верхнего Поднепровья и соседних территорий. МГУ имени А.Кулешова. Могилев, 2002 год.
5. Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць. Упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама. Магілёў, 2003 год.
6. Наш регион. Шкловский район. Из прошлого в будущее. Под общей редакцией кандидата экономических наук Мигурского П.С. Шклов, 2006 год.
7. Гістарычнае і сацыякультурнае развіццё Магілёва. УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”, УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова”, УК “Музей гісторыі Магілёва”, Магілёў, 2007 год.
8. Кастусёў Р.А., Мігурскі П.С. Шклоўскі раён, стратэгія развіця. Мінск, 2007 год.
9. Другая сусветная вайна ў лёсе беларускага горада. УК “Музей гісторыі Магілёва”, УК “Цэнтральная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”. Магілёў, 2009 год.
10. Проблемы и перспективы становления гражданского общества. Учреждение образования «Могилевский государственный университет продовольствия». Часть 2, Могилев, 2010 год.
Артыкулы па краязнаўчай тэматыцы друкаваліся ў краязнаўчых зборніках:
“Магілёўшчына” №5 1994 год, №6 1995 год, №7 1997 год, №8 1998 год;
“Краснапольскія краязнаўчыя чытанні” 2005 год;
“Клімавіцкія краязнаўчыя чытанні” 2006 год;
“Культура праз прызму духоўнасці” 2007 год;
“Шклоўскі раён: шлях праз стагодзі” 2008 год;
Альманах “Магілёўская даўніна”: №4 1996 год, №5 1997 год, №9 2001 год;
Часопісы:
“Ave Maria” №12 1998год, №1-2 2002 год;
“Магілёўскі мерыдыян”. Том сёмы (2007 - №3 – 4 (10-11), Магілёў, 2007 год;
Дайджест публикаций о белорусской истории «Деды» №4 2010 год;
Удзельнічаў у падрыхтоўке да друку буклета “Шклоў Шклоўскі раён Шлях праз стагоддзі” Мінск, 2007 год.
Неаднаразова друкавашся ў перыядычных выданнях: “Настаўніцкая газета”, “Наша слова”, “Краязнаўчая газета”, “Могилевские ведомости», раённая газеца “Ударны фронт”, аматарска-пазнавальна-аналітычных газетах “Шклоўскія навіны” і “Шклоў інфо”.
Аўтарская праграмма “Шклоў – гісторыя і сучаснасць”, разлічаная на вучняў старэйшых класаў, зацвержана Магілёўскім абласным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў адукацыі 6.06.2002 года.
Удзельнічаў у стварэнні пакоя баявой і працоўнай Славы Шклоўскай райаграпрамтэхнікі і гісторыка – краязнаўчага музея Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №12. Неаднаразовы ўдзельнік міжнародных і рэгіянальных навукова – практычных і краязнаўчых канферэнцый. Удзельнік Першага з’езду беларусаў свету (Мінск, 1993 год). Сябр ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і ГА “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошуковы клуб «ВИККРУ». Прозвішча згадваецца ў кнізе “Кто есть кто в Республике Беларусь». Том 1 (Наука и образование), Энциклопедикс, Минск, 2001 год, С.186. Дыпламант конкурса «За лепшы твор аб Радзіме” газеты Шклоў-інфо (2009 год).
А. П. Грудзіна.

 

Грудзіна Аляксандр :: Выданьні

Грудзіна Аляксандр, Мой радавод, мая сям’я

Мой радавод, мая сям’я

Грудзіна Аляксандр

На нашай жыццёвай прасторы адбываюцца розныя падзеі, даволі простыя на першы погляд па зместу, якія насамрэч і фармуюць наша вельмі складана збудаванае грамадства. Але, мабыць, так пабудаваны чалавек, што яму больш да спадобы хуткія, лёгкія і танныя спосабы суіснавання, а цяжкія рашэнні прымаюцца праз сілу і, наогул, з’яўляюцца зусім непапулярнымі сярод асноўнай масы людзей. І, каб па‐другому паглядзець на жыццё, многім з нас трэба прай... Болей »


Грудзіна Аляксандр, І родныя сэрцу мясціны…

І родныя сэрцу мясціны…

некалькі нарысаў па гісторыі горада Шклова

Грудзіна Аляксандр

Бадай кожны горад на Беларусі цяпер мае кнігу "Памяць", дзе сабраны гістарычныя звесткі пра дадзеную мясцовасць. Але, на жаль, гэтыя выданні характарызуюцца вялізнай увагай выключна да падзей Вялікай Айчыннай вайны (бо нават не Другой сусветнай). Таму, з'яўленне гістарычнага нарысу горад Шклова, пад аўтарствам Аляксандра Грудзіна - даволі значная падзея ў краязнаўстве. На жаль, апошнім часам вельмі рэдка з'яўляюцца гістарычныя нарысы пэ... Болей »