Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. у 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам ў будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску (Гомельская вобласць), служыў у войску. У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Ягелонскім, Пазнанскім універсітэтах, Вільнюскім педагагічным універсітэце.

У 1990 — 1995 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання, сакратаром пастаяннай камісіі па міжнародных і знешнеэканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З'яўляўся членам рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.

У 2006 г. стаў першым лаўрэатам акадэмічнай узнагароды імя Льва Сапегі, прысуджанай вучонай радай з прадстаўнікоў Ягелонскага, Беластоцкага, Варшаўскага, Пазнанскага і Вроцлаўскага універсітэтаў. Даследуе пытанні сацыяльна-эканамічнай і канфесіянальнай гісторыі Беларусі XVI - XVIII стст., культуры, унутранай і знешняй палітыкі Беларусі XX ст.

 

Голубеў Валянцін :: Выданьні

Голубеў Валянцін, Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, служыў у войску. У 1981 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навук... Болей »


Голубеў Валянцін, Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст.

Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст.

Голубеў Валянцін

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікам... Болей »


Голубеў Валянцін, Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст.

Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларус...

Голубеў Валянцін

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці на пачатку 90 гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская гісторыяграфія перажыла “росквіт” дасьледваньняў беларускай гісторыі. Тое, пра што маўчалі і цэнзуравалі цягам 70 гадоў савецкай улады пабачыла белы сьвет і адпаведна якраз на той час прыйшліся асноўныя дасьледваньні розных асьпектаў беларускай гісторыі. Гісторыя пазбаўлялася стэрэатыпаў і мітаў, на якіх трымалася савецкая гісторыяграфія. Аднм з такіхмі... Болей »


Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад., Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)

Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 42

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

42

Тэстаменты мяшчан даўно прыцягваюць увагу даследчыкаў. Гістарыяграфія прадстаўлена працамі, якія ахопліваюць розныя аспекты ў вывучэнні дадзенага віду крыніц. Дакументы апошняй волі берасцейскіх мяшчан фрагментарна разглядаліся ў г істарыяграфіі. Асобныя тэстаменты былі надрукаваны. Аднак на сённяшні дзень тэма так і застаецца маладаследаванай. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага, 1639 г., Наталля Сліж (фрагмэнт) Болей »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 30

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

30

* Błaszczak Tomasz, Informacja: Europa 2008: nowe sąsiedztwo. Naukowa konferencja studentów i doktorantów. Wilno, 17-18 maja 2008 r. * Błaszczak Tomasz, Informacja: Konferencja „Mniejszości narodowe na Litwie: poszukiwanie dia­logu”. Kowno, 16 listopada 2007 r. * Bobryk Adam, Recenzja: Alicja Joanna Siegień-Matyjewicz, Poczucie tożsamości narodo­wej młodzieży pochodzenia białoruskiego, Białoruskie Zrzesze­nie Studentów, Olszty... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 5 (178) 2014

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

5 (178) 2014

Валянцін Голубеў, Мікола Волкаў, Рэчыца ў часы Вялікага Княства Літоўскага # Андрэй Унучак "На высокі ўзышоў эшафот...": як у БССР адзначаліся памятныя даты з дня смерці Кастуся Каліноўскага" # Уладзімір Бажанаў, Абуджэнне нацыянальнай свядомасці і развіццё беларускага краю: па старонках газеты "Наша нiва" за 1911 год # Сяргей Новікаў, Летнія баі 1941 г. на Беларусі ў мемуарах Г. Гудэрыяна і дзённіку баявых дзеянняў 2-й танкавай групы:... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 2 (175) 2014

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

2 (175) 2014

Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, змешчаныя ў лютаўскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага даследчыка Валянціна Голубева “Шклоў і шклоўскія ўмацаванні ў XVІI—XVIII стст.”. У ім аўтар адзначае, што многія старонкі гісторыі Шклова да гэтага часу яшчэ не напісаныя. Хоць гэты беларускі горад мае надзвычай цікавую гісторыю. За час свайго існавання, як ужо даказалі беларускія гісторыкі і археолагі, ён знаходзіўся на тр... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 12 (173) 2013

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

12 (173) 2013

Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў снежаньскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Рыгора Лазько “Пачатак бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі”. Аўтар аналізуе знешне- і ўнутрыпалітычныя аспекты нацыянальнай палітыкі РСДРП(б), якая прыйшла да ўлады ў Расійскай Імперыі ў кастрычніку 1917 г. Адзначае, што абвешчанае новай партыяй улады права народаў былой імперыі на самавызначэнне мела прапаган... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 10 (171) 2013

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

10 (171) 2013

Кастрычніцкі нумар часопіса адкрывае артыкул вядомага беларускага гісторыка Валянціна Голубева, змешчаны пад рубрыкай “Знаходкі і адкрыцці”. Аўтар знаёміць чытачоў з нядаўна выяўленымі ім дакументамі па гісторыі горада Лепель, якія раней не былі вядомыя даследчыкам. Аналізуючы гэтыя дакументы, ён вырашае многія спрэчныя пытанні гісторыі гэтага беларускага горада. Па-першае, дакладна вызначае дату яго заснавання — 16 ліпеня 1589 г. Па-др... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя