Голуб Юрка

Юрка Голуб нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на Гродзенскай студыі тэлебачання і ў абласной газеце «Гродзенская праўда». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1971 г.

10 гадоў узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя А.Куляшова. Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”. Жыве ў Гародні.

 

Голуб Юрка :: Выданьні

Голуб Юрка, Птушыны радавод

Птушыны радавод

вершы

Голуб Юрка

У зборніку «Птушыны радавод» аўтар звяртаецца да крылатых насельнікаў нашых абшараў. Кожная з прадстаўленых у вершаваных радках птушак акрамя ўсяго вызначае і «сваю» літару беларускай азбукі. I атрымліваецца тое даступна, свежа і дасціпна. Болей »


Голуб Юрка, Брама зімы

Брама зімы

Кніга паэзіі

Голуб Юрка

Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не заняпасці назаўсѐды. “Брама зімы” – не забарончая мяжа, а кропка адліку на дальнейшым шляху паэта з адметным почыркам і ладам. Болей »


Hołub Jurka, Znad Niemeńskich stron

Znad Niemeńskich stron

Hołub Jurka

Jurka Hołub - białoruski poeta. Urodził się 20 października 1947 roku w pobliżu Zelwy na Grodzieńszczyźnie. Ukończył Wydział Filologiczny na Białoruskim Państwowym Uniwersytecie w Mińsku. Pracował jako dziennikarz w telewizji i w prasie. Laureat Literackiej Nagrody im. Arkadzia Kulaszowa. W stołecznych wydawnictwach ukazały się m.in. zbiory jego poezji: “Hrom na zialonaje holle” (1969), “Drewa nawałnicy” (1973), “Wiekapomnaje pole” (197... Болей »


Голуб Юрка, Багра

Багра

вершы, паэма

Голуб Юрка

Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны сшытак“ апіраецца на лёсы і постаці суайчыннікаў аўтара, якія з`яўляюцца метчыкамі нашага шляху і носьбітамі людскасці. Болей »


Скрыжалі памяці, Кніга другая

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У другую кнігу «Скрыжаляў памяці» ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Уключаны таксама ўспаміны і артыкулы, прысвечаныя памяці гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам. Болей »


Дзеяслоў, 77

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

77

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 67

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

67

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Дзеяслоў, 62

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

62

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літ... Болей »


Дзеяслоў, 56

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

56

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Прыцемкі над гарой Тайшань. Сучасная кітайская паэзія Адамовіч Славамір, Кнут Гамсун – паэт і гаспадар. Пяць лістоў да Марыі Барадулін Рыгор, Карані цішыні... Вершы Барадулін Рыгор, Хай сумленне будзе чыстае і душа ясная. Нарада маладых пісьменнікаў у запісах студэнта II курса БДУ Рыгора Барадуліна Безмацерных Кацярына, «Простая і ня простая радасц ь быц ь актуа льны... Болей »


Дзеяслоў, 40

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

40

* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя