Гарэцкі Радзім

Радзім Гаўрылавіч ГАРЭ́ЦКІ (нар. 7 снежня 1928, Мінск) — беларускі вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч.

Радзім Гарэцкі, сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам. У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.

Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Р. Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. У 1952 прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР, дзе працаваў да 1971. Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыіыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія "Тэктоніка маладых платформ Еўразіі" (1972). Даследаванні дазволілі высвятліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Р. Гарэцкага і яго калег у 1965 у Прыараллі быў адкрыты новы газаносны раён.

Важнае месца ў даследаваннях Р. Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Р.Г. Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1971 пачаўся этап у навуковай дзейнасці Р. Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У хуткім часе Р.Г. Гарэцкі зрабіўся прызнаным лідэрам тэктанічнай школы Беларусі і Прыбалтыкі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 Радзім Гаўрылавіч быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію "Тэктоніка Беларусі". У 1978 Р.Г. Гарэцкі разам з групай вучоных і геолагаў-практыкаў быў адзначаны за гэта Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1977 абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.

Важнае месца ў дзейнасці Р. Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі.

З 1992 па 1997 Р.Г. Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

З 1990 Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з'ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступлениях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе "Шляхам адраджэння" (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры.

У кнізе "Ахвярую сваім "Я"... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)" (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Гарэцкі Радзім :: Выданьні

Гарэцкія чытанні, ХІІ

Гарэцкія чытанні

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэрыялы чытанняў. Мінск, 4 траўня 2004 г.

У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні i выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў XII Гарэцкіх чытаныях 4 мая 2004 г., прысвечаных жыццю i творчасці выдатных сыноў Беларусі: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўца, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага i яго брата буйнага геолага, эканаміста, грамадскага дзеяча акадэміка Гаўрылы Гар... Болей »


Гарэцкія чытанні, ХІ

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Га... Болей »


Тэрмапілы, 12

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

12

* ЗАПІСКІ ЯНЫЧАРА * ПРЫВІДЫ РОДНАГА “БЕЛАВЕЖСКАЯ” АНТАЛОГІЯ 1958–2008 гг. * Sawinkow Andrzej, Nadziei Artymowicz poezja egzystencjalnego niepokoju w kontekście tożsamościowym * Supa Wanda, Poetyka prozy Michała Androsiuka * Бадлер Шарль, МАЛЕНЬКІЯ ПАЭМЫ Ў ПРОЗЕ * Бядуля Змітрок, (ЗАБЫТЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ) * Гарэцкі Радзім, ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ НАВУКОЎЦА * Гоўзіч Ірына, Лірыка-філасофская проза Юркі Геніюша... Болей »


Тэрмапілы, 10

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

10

* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) * Гігевіч Васіль, ШЧАСЛІВАЯ ПЛАНЕТА. Прыгоды Базыля Беларуса * Грыцюк Юстына, Ў МОРЫ СУМНЕННЯЎ. ПІШУЦЦА, ПІШУЦЦА... * Жук... Болей »


Філаматы, 2 (5)

Філаматы

Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)

2 (5)

* In memoriam * Да чытачоў * Гарэцкі Радзім, Ці багатая Беларусь на мінеральныя рэсурсы? * Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына, Антоній Тызенгаўз - стваральнік мануфактур, асветнік і мецэнат * Плиско Михаил, Что принесет обществу мажоритарная система голосования * Силицкий Виталий, Динамика экономических реформ в Центральной и Восточной Европе после возврата левых к власти * Хадыка Юрый, Беларусь . у NATO ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя