Галубовіч Леанід

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Беларусім тэлебачанні (1990-1994), у часопісе “Крыніца” (1994-2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002-2010). Аўтар кніг “Таемнасць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасць споведзі” (Бібліятэка беларускай паэзіі, 1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010). У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы свету. Лаўрэат прыватнай Берасцейскай абласной “Мядовай прэміі”, прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць” і літаратурнай прэміі “Залатая літара”.

 

Галубовіч Леанід :: Выданьні

Крыніца, 2 (8) 1994

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

2 (8) 1994

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Болей »


Літаратурная Беларусь, 6 (118) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (118) 2016

Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфу». Пячатка Вітаўта, зброя ягонага войска, Вітаўтавы харугвы — усё гэта магло быць цудоўным замяняльнікам чырвона-зялёнай савецкасц... Болей »


Літаратурная Беларусь, 5 (117) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (117) 2016

…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай выдаў ён свой пераклад Бібліі; на тэлебачанні пройдзе на гэтую тэму чарговае ток-шоў з удзелам ідэалагічных культуртрэгераў, ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 3 (115) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (115) 2016

Калі я паступіў у Віленскі мастацкі інстытут і пачаў вывучаць літоўскую мову, калегі літоўцы вельмі дзівіліся, што я разумею творы Крысціёнаса Данелайціса (1714–1780), бацькі літоўскай літаратурнай мовы, лепш за іх. Сакрэт жа быў просты: мова гэтага паэта шчодра перасыпана славянізмамі. Існаванне Літвы ў сумеснай дзяржаве з Польшчай аказала вялікі ўплыў на літоўскую мову — шляхта практычна апалячылася, і літоўская мова, як і беларуская,... Болей »


Літаратурная Беларусь, 8 (108) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (108) 2015

У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну, якая граць любіла І цераз скрыпку гусак пагубіла… Каб кнігі простыя мае, як гукі Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі! Болей »


Літаратурная Беларусь, 6 (106) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (106) 2015

Нядаўна зайшоў у нашу пасялковую бібліятэку — зачынілі чарговую кніжную кропку на раёне, і новая партыя прыйшла на макулатуру. Стосы звязаных вяроўчынай кніг, на жаль, торты не нагадвалі. Хутчэй — «могілкі хатніх гадаванцаў», якія пакутавалі перад смерцю на нястачу цёплага стаўлення гаспадароў. Абымшэлыя старонкі з аўтографамі Ватацы, Законнікава, Бураўкіна і нават — раптам! — даваенны том «містэра Піквіка» мінскага выдання. Болей »


Літаратурная Беларусь, 10 (98) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (98) 2014

Адзін з найбольш вядомых парадоксаў логікі, аўтарства якога належыць Гегелю, сцвярджае: «Гісторыя навучае толькі таму, што яна ніколі так і не навучыла чаму-небудзь народы». Болей »


Наша Вера, 2 (12) 2000

Наша Вера

2 (12) 2000

Гэты нумар часопіса адкрывае энцыкліка Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Гэты твор Святога Айца, які глыбока закранае ўзаемаадносіны паміж верай і розумам, багаслоўем і філасофіяй, надзвычай актуальны сёння. У рубрыцы «Да Юбілею 2000 года» апублікаваны артыкул вядомага даследчыка і лацініста Алеся Жлуткі з цікавага цыклу «Заходняе хрысціянства на Беларусі», у якім паказаны карані і шляхі каталіцызму ў нашай краіне. Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя