Галубовіч Леанід

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Беларусім тэлебачанні (1990-1994), у часопісе “Крыніца” (1994-2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002-2010). Аўтар кніг “Таемнасць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасць споведзі” (Бібліятэка беларускай паэзіі, 1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010). У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы свету. Лаўрэат прыватнай Берасцейскай абласной “Мядовай прэміі”, прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць” і літаратурнай прэміі “Залатая літара”.

 

Галубовіч Леанід :: Выданьні

Галубовіч Леанід, З гэтага свету

З гэтага свету

Вершы пасля вершаў

Галубовіч Леанід

Гэтая кніжка — плён дванаццацігадовага публічнага маўчання паэта. Столькі часу ён не выступаў з вершамі ў друку, а дзесяць гадоў і ўвогуле іх не пісаў. Усе змешчаныя тут тэксты ёсць пазнакамі водгукаў яго душы на зрухі і праявы нядаўняга часу. Своеасаблівы метафарычны аналіз аўтарам свайго ўнутранага жыцця. Вершы публікуюцца ўпершыню. Болей »


Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола, Забыць цябе

Забыць цябе

песні

Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола

Леанід Міхайлавіч Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна, затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай навучальні № 97 працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працав... Болей »


Галубовіч Леанід, Зацемкі зь левай кішэні

Зацемкі зь левай кішэні

Галубовіч Леанід

„ Зацемкі зь левай кішэні" — разважаньні вддомага беларускага літаратара пра сябе, пра жыцьцё, пра творчасьць. Гэта й назіраньні з жыцьця менскага літараіурнага юла, у якіх багата якія вядомыя постаці выступаюць часам у нечаканым сьвятле. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і сталічнай культурнай сытуацыяй. Болей »


Галубовіч Леанід, Заложнік цемры

Заложнік цемры

Вершы

Галубовіч Леанід

На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта годна працягваюць традыцыі нашай класічнай паэзіі. Болей »


Галубовіч Леанід, Споведзь бяссоннай душы

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік

Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з'явай у беларускай паэзіі i ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


ARCHE, 06(20)2001

ARCHE

06(20)2001

У гэтым нумары: "Беларускі “эканамічны цуд” 90-х: уява або рэальнасьць?" Аляксандра Гатоўскага, "Грамадзянін Крынак" (гутарка Сямёна Букчына з Сакратам Яновічам), "Чырвоныя зь зялёным i чырвоныя зь белым. Агляд літаратурных часопісаў 2001 году Данілы Жукоўскага, агляды і рэцэнзіі Юрыя Пацюпы, Леаніда Галубовіча, Валера Пазьнякова, Уладзіміра Агіевіча і інш. Болей »


ARCHE, 04(18)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(18)2001

У гэтым нумары: "Выбары прэзыдэнта крэолаў" Валера Булгакава, "Пасткі на хайвэі постмадэрнізму" Данілы Жукоўскага, "Аляксандар Лукашэнка і беларусы ў люстэрку анэкдотаў" Амандзіна Рэгамэ, агляды і рэцэнзіі Леаніда Галубовіча, Паўла Абрамовіча, Генадзя Туровіча, Уладзімера Сакалоўскага і інш. Болей »


Дзеяслоў, 81

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

81

У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га ж лютага 1935 года У. Дмахоўскаму дапамагалі таксама вядомыя асобы – суддзя Ядзевіч і суддзя-дакладчык з акруговага суда Скіндар. Ядзевіч... Болей »


Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя