Галавач Наталля

Наталля Галавач нарадзілася 7 жніўня 1961 г. у вёсцы Русілкі Бешанковіцкага р-ну, Віцебскай вобласці. Закончыла Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класу фартэпіяна і Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры па спецыяльнасці "кіраванне эстрадным аркестрам". Працуе выкладчыкам па класу фартэпіяна ў Бешанковіцкай школе мастацтваў і кіраўніком "узорнага" гурта фольк-стыль "Званіца", які стварыла з нагоды захаплення беларускай народнай песняй і беларускай мовай 15 год таму назад. З таго часу і пачала пісаць вершы на беларускай мове спачатку па 1-2 у год, а затым часцей і болей. Акрамя вершаў піша музыку, шмат песень для дзяцей і дарослых. Мае шмат вучняў, якія звязалі сваё жыццё з музыкай, скончыўшымі сярэднія і вышэйшыя музычныя навучальныя установы, а таксама многія з іх - навучаюцца зараз. У 2011г. у выдавецтве "Беларускі кнігазбор" выйшаў зборнік вершаў "На возеры Белым". Самае моцнае захапленне апошнім часам - беларуская мова, вершы на ёй і, наогул, усё, што звязана з беларускасцю.

 

Галавач Наталля :: Выданьні

Галавач Наталля, Вальс пра котку

Вальс пра котку

Вершы

Галавач Наталля

У Балотных Ялінах жыве даўні страх, Ані радасці, ані спакою. Днём і ноччу лютуе раз’юшаны Стах, Абвясціўшы народ свой ізгоем. Зацугляныя коні імчаць і імчаць, У дварах і сабакі не брэшуць, Востраверхія вусцішна дзіды стырчаць, Караля тыя коннікі цешаць. Рвецца д’ябальскім крыкам зняважлівы рог, А навокал пакора пануе. Дык калі ужо ціхае водгулле Бог Галасоў занядбаных пачуе ? Там шчыруе я... Болей »


Галавач Наталля, На возеры Белым

На возеры Белым

Вершы

Галавач Наталля

Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. Болей »


Верасень, 12

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Болей »


Маладосць, 3 (712) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

3 (712) 2013

Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага інтэлекту (а ён дакладна некалі быў!), заліхвацкі сюжэт і ўменне ставіць цвёрдыя кропкі над «і»… Было б выдатна бачыць гэта ўсё не то... Болей »