Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока).

Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.

Манаграфіі: Страчаная спадчына / аўтар-укладальнік Т.В.Габрусь. – Мінск: “Полымя”, 1998, 2003; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока”. – Мінск: “Ураджай”, 2001; Габрусь, Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве. – Мінск: “Беларусь”, 2007. Адзін з аўтараў калектыўных навуковых выданняў: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – ТТ.1–7. – Мінск, БСЭ, 1984–1987; Гісторыя беларускага мастацтва. – ТТ.1–2. - Мінск: “Навука і тэхніка”, 1987–1988; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984, 1985 і інш.; Скарына і яго эпоха. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1990; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. - Мінск: “Беларуская навука”, 1998; Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэсце. – ТТ.1–2. – Мінск, “Беларуская навука”, 2005–2006. Аўтар, распрацоўчык беларускамоўнай гісторыка-архітэктурнай тэрміналогіі і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – ТТ.1–5. – Мінск: БСЭ, 1984– 1987; Архітэктура Беларусі / Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993; Вялікае княства Літоўскае / Энцыклапедыя. – ТТ.1–3. – Мінск: БелЭн, 2005–2010; Современная Беларусь / Энциклопедический справочник. – Т. 3: Культура и искусство. – Минск: “Белорусская наука”, 2007; шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Памяць” (1985—2005).

Член рэдкалегій часопісаў “Роднае слова” і “Спадчына”. Аўтар зборнікаў вершаў “Каб было вам шчасця-долі” (1998), “Дар чалавечы” (2003, 2007). Сябра Саюзаў архітэктараў, мастакоў і пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі Беларуская акадэмія архітэктуры.

 

Габрусь Тамара :: Выданьні

Габрусь Тамара, Дар чалавечы

Дар чалавечы

Альманах паэтычна-гумарыстычных партрэтаў

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока). Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў а... Болей »


Габрусь Тамара, Саборы помняць усё

Саборы помняць усё

готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі

Габрусь Тамара

У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяла... Болей »


Габрусь Тамара, Мураваныя харалы

Мураваныя харалы

Сакральная архітэктура беларускага барока

Габрусь Тамара

Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Болей »


Нашыя святыні

Нашыя святыні

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, 220-годдзю Мінскай дыяцэзіі, Мінск, 7 чэрвеня 2008 г.

Мінскі фарны касцёл — гэта ці не найменш вывучаная мінская святыня, у чыёй гісторыі белых плямаў бадай больш, чым дакладных звестак. Тое, што яна не захавалася да нашых дзён, літаральна адводзіць вочы беларускіх навукоўцаў ад гэтага найстарэйшага рыма-каталіцкага касцёла горада, і хіба толькі ўгодкі фары крыху ажывілі да яе цікавасць. Справу даследавання мінуўшчыны касцёла ўскладняе тое, што шмат якія дакументальныя матэрыялы, звязаныя ... Болей »


Каштоўнасці мінуўшчыны 7, Матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 15 мая 2003 г.

Каштоўнасці мінуўшчыны 7

Праблемы захавання i рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства

Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту. Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »


ARCHE, 03(90)2010

ARCHE

GENIUS URBIS

03(90)2010

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? * Грунтоў Сяргей Адам, Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда * Дук Дзяніс, Сацыятапаграфічная структура і забудова По... Болей »


Наша Вера, 3 (61) 2012

Наша Вера

3 (61) 2012

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


Наша Вера, 2 (12) 2000

Наша Вера

2 (12) 2000

Гэты нумар часопіса адкрывае энцыкліка Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Гэты твор Святога Айца, які глыбока закранае ўзаемаадносіны паміж верай і розумам, багаслоўем і філасофіяй, надзвычай актуальны сёння. У рубрыцы «Да Юбілею 2000 года» апублікаваны артыкул вядомага даследчыка і лацініста Алеся Жлуткі з цікавага цыклу «Заходняе хрысціянства на Беларусі», у якім паказаны карані і шляхі каталіцызму ў нашай краіне. Болей »


Наша Вера, 1 (11) 2000

Наша Вера

1 (11) 2000

У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio. У рубрыцы З жыцця Касцёла надрукавана гамілія Святога Айца, прамоўленая ім у Дзень Прабачэння 12 сакавіка 2000 г. Нататкі ксяндза Адама Банецкага Гэта месца - святое прысвечаны пілігрымцы Яна Паўла II ў Святую Зямлю, якая адбылася 21-26 сакавіка 2000 г. 200-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800-1842) прысвечаны артыкул мастацтвазнаўца ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя