Фралова Іна

Фралова Іна Мікалаеўна нарадзілася 6 жніўня 1972 года ў горадзе Мінску. Скончыла Беларускі Дзяржаўны педагагічны унверсітэт імя М. Танка, факультэт дашкольнага выхавання. Шмат гадоў адпрацавала ў дашкольных установах сталіцы выхавацелем, апошнім часам займалася метадычнай працай.

У 2011 годзе ўбачыў свет першы паэтычны зборнік “Чакаю першы снег”. У 2012 – другі “Там у светлых барах”.

 

Фралова Іна :: Выданьні

Фралова Іна, Там у светлых барах

Там у светлых барах

вершы

Фралова Іна

Здаецца, яшчэ зусім нядаўна я чытаў вы­браныя і падрыхтаваныя да друку вершы Іны Фраловай, з якіх склалася яе дэбютная кніжка «Чакаю першы снег», а сёння ўжо ўчытваюся ў радкі новай кнігі «Там у свет­лых барах». Прызнаюся, мне было прыемна пісаць уступнае слова да першай кнігі Іны Фраловай, бо дапамагаць маладзейшым — ганарова, і асабліва прыемна пісаць пра тых, у каго ёсць перспектыва на творчы рост. Вось і цяпер, калі Іна звярнулася д... Болей »


Фралова Іна, Чакаю першы снег

Чакаю першы снег

вершы

Фралова Іна

«Чакаю першы снег» — дэбютная кніга Іны Фра­ловай. Імя паэткі яшчэ мала каму вядомае, але думаю, што, прачытаўшы прапанаваныя творы, многія будуць чакаць яе новых публікацый. А публікацыі з’явяцца, бо Іна Фралова не проста піша вершы, а яна імі жыве і дыхае… …25 ліпеня 2009 года мне патэлефанаваў мой даўні сябра паэт Алесь Клышка. Пасля размовы пра жыццё-быццё Алесь папрасіў, каб я паглядзеў вершы яго знаёмай, якая нядаўна пачала рыфмав... Болей »


Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


Полымя, 4 (1038) 2016

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

4 (1038) 2016

Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002—2014 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Болей »