Дзятко Дзмітрый

Нарадзіўся ў 1981 г. у горадзе Мінску. Закончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2003). Абараніў дысертацыю на атрыманне акадэмічнай ступені кандыдата філалагічных навук па тэме “Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі” (2007). З 2009 г. загадвае кафедрай беларускага мовазнаўства БДПУ. Займаецца даследаваннем актуальных праблем гісторыі беларускай лінгвістыкі і сучаснай беларускай мовы. Аўтар звыш 150 апублікаваных прац па беларускай лексікаграфіі, тэрміналогіі, гісторыі нацыянальнага мовазнаўства. Сярод найбольш важных работ: манаграфія “Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне” (2009), даведнік “Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.)” (2011, у суаўтарстве), вучэбныя дапаможнікі “Беларускі правапіс” (2011, 2012, у суаўтарстве), “Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў” (2012, у суаўтарстве) і інш. З’яўляецца рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў: “Традыцыі духоўнай культуры ў сучасным свеце” (2008), “Нацыянальная мова і нацыянальная культура” (2009, 2010, 2011), а таксама шэрагу міжнародных навуковых форумаў.

Дзятко Дзмітрый :: Выданьні

Дзятко Дзмітрый, Шахоўская (Палашкевіч) Святлана, Беларускае мовазнаўства

Беларускае мовазнаўства

дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь

Дзятко Дзмітрый, Шахоўская (Палашкевіч) Святлана

У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па беларускай мове, прадстаўленыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата або доктара навук і абаро­неныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня 1990 г. па 2011 г. У кожным з артыкулаў падаецца інфармацыя пра тэму даследавання, вучоную ступень, спе­цыяльнасць, навуковага кансультанта (кіраўніка), установу, у якой падрыхтавана дысертацыя, дату абароны, савет па абароне, апанентаў, мэту ... Болей »

Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар, Нацыянальная мова і нацыянальная культура

Нацыянальная мова і нацыянальная культура

аспекты ўзаемадзеяння

Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар

У зборнік навуковых артыкулаў увайшлі матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», якая праходзіла на базе кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка 17–18 лістапада 2011 г. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай лінгвістыкі. Болей »

Дзятко Дзмітры, адк. рэд., Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння

Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ў...

навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава

Дзятко Дзмітры, адк. рэд.

У навуковы зборнік увайшлі матэрыялы, прысвечаныя навукова-педагагічнай дзейнасці вядомага беларускага дыялектолага П. А. Міхайлава, а таксама артыкулы па розньгх актуальных пытаннях сучаснага мовазнаўства. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі нацыянальнай лінгвістыкі. Болей »

Дзятко Дзмітры, Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне

Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, с...

манаграфія

Дзятко Дзмітры

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай лінгвістыцы праведзена комплекснае структурна-дэрывацыйнае і структурна-семантычнае вывучэнне матэматычнай тэрміналогіі, паказана іерархічнасць сістэмнай арганізацыі тэрмінаў, створана перыядызацыя фарміравання і развіцця нацыянальнай тэрміналогіі матэматыкі. Адрасуецца прафесійным даследчыкам у галіне мовазнаўства і матзматыкі, выкладчыкам і студзнтам вышэйшых навучальных устаноў. Болей »

Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар, Нацыянальная мова і нацыянальная культура

Нацыянальная мова і нацыянальная культура

аспекты ўзаемадзеяння

Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар

У зборнік навуковых артыкулаў увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», якая праходзіла на базе кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка 5 – 6 мая 2009 г. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай лінгвістыкі. Болей »

Роднае слова, 1 (277) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

1 (277) 2011

Іван Данілавіч Сіпакоў – паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся 15 студзеня 1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Аўтар кніг паэзіі “Сонечны дождж” (1960), “Лірычны вырай” (1965), “Дзень” (1968), “З вясны ў лета” (1972), “Веча славянскіх балад” (1973), “У поўдзень, да вады” (1976), “Вочы ў вочы” (выбранае, 1978), “Усміхніся мне” (1984); нарысаў “Па зялёную маланку” (1971); аповесцяў і апавяданняў “Крыло цішыні” (1976), “Жанчына ся... Болей »

Роднае слова, 12 (276) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

12 (276) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »

Роднае слова, 10 (274) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

10 (274) 2010

Роднае слова, 9 (273) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

9 (273) 2010

Роднае слова, 8 (272) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

8 (272) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя