Дуброўскі Аляксандр

Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Алесь Уладзіміравіч Дуброўскі) – паэт, філолаг, тэолаг. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Нарадзіўся 18 лістапада 1976 года ў Навагрудку. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша».

Працаваў у рэдакцыі часопіса маладых літаратараў Беларусі «Першацвет». Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе. Выкладаў і быў загадчыкам вячэрняга аддзялення ў вышэйшай духоўнай навучальнай установе «Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь». Працаваў дацэнтам на кафедры журналістыкі прыватнай установы адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва». Зараз дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ.

Друкуецца з 1992 года. У мастацкай літаратуры выступае ў асноўным як паэт, але апублікаваў і некалькі празаічных твораў, у тым ліку аповесць «Што ты гоніш Мяне?». Таксама выступаў з літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай, піша літаратуразнаўчыя і багаслоўскія даследаванні.

Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997) і «Эстэтыка маўчання» (2011), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006) і выдадзенага на Украіне зборніка багаслоўскіх артыкулаў «Религия, преодолевающая себя» (2011).

 

Дуброўскі Аляксандр :: Выданьні

Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр, Эстэтыка маўчання

Эстэтыка маўчання

вершы, паэма

Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр

Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне… Болей »


Дуброўскі Аляксандр, Паэтыка Рыгора Барадуліна

Паэтыка Рыгора Барадуліна

рытмічная арганізацыя верша

Дуброўскі Аляксандр

Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і метра. Для выкладчыкаў і даследчыкаў літаратуры, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй. Болей »


Дуброўскі Алесь, Паміж небам i багнаю

Паміж небам i багнаю

Вершы, Паэма

Дуброўскі Алесь

Гэтая кніга — шлях. Шлях, які пачынаецца вандроўкамі "ў краіне бяссэнсіцы ў пошуках сэнсу" i які мусіць завяршыдца праходам "да нязнанай Святой зямлі". Гэта адлюстраванне духоўнага руху аўтара, переломным момантам у жыцці якога стаў зварот да Бібліі i далучэнне да Царквы Хрысціян Веры Евангельскай. Падзел зборніка на раздзелы зроблены паводле храналагічнага прынцыпу — згодна з часам, напісання вершаў i паводле канцэпдыі кнігі — згодна з... Болей »


Маладосць, 3 (736) 2015

Маладосць

Літаратурна-мастацкі часопіс

3 (736) 2015

Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале, напоўненай будучымі дактарамі, натхнёна прамаўлялі выступоўцы – тыя, хто асабіста блізка ведаў Караткевіча, і тыя, хто не сустрэўся з і... Болей »


Маладосць, 1 (734) 2015

Маладосць

Літаратурна-мастацкі часопіс

1 (734) 2015

Што такое для чалавека казка? Лепш пачнем не так. Казка, як гавораць сур’ёзныя энцыклапедыі, гэта магіла міфа. Нешта такое, што сотні гадоў таму было прадметам пакланення і жаху, становіцца смешным, простым і несапраўдным. Хто апрача зусім малых баіцца Бабы Ягі ці Неўміручага Кашчэя? Але, што для нас казка? Для тых, хто зусім ужо далёка адышоў ад міфалагічных часоў? Фэнтэзі-прыгода? Забаўляльная гісторыя для малых? Ці нешта, што нас па-... Болей »