Дубовік Юрась

Юры Дубовік – сын беларуса-балахоўца, настаўнік, асветны афіцэр Беларускай краёвай абароны. Быў адным з адраджэнцаў беларускага школьніцтва ў Маладэчне пад нямецкай акупацыяй, стваральнікам і кіраўніком Саюзу беларускай моладзі ў Красным.

10 ліпеня 1944 году, пасьля вяртаньня савецкіх войскаў, Юрася затрымалі. 10 гадоў ён адбыў у ГУЛАГу. Калі вызваліўся, марыў пра вышэйшую адукацыю, але ніяк не мог паступіць. Любіў ён расказваць гісторыю, як у дакументах падправіў сваю аўтабіяграфію, напісаў, што 10 гадоў працаваў у... НКВД/МВД (лагеры былі ў іх сістэме). Паступіў без праблемаў. Праз нейкі час з ім паразмаўляў афіцэр пра тое, што так нельга рабіць, але наступстваў не было...

Дубовік выдаў у 2006 годзе кнігу ўспамінаў з нечаканай назвай "Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі".

Памёр Юры Дубовік 5 сакавік 2014 году ў Салігорску.

 

Дубовік Юрась :: Выданьні

Дубовік Юрась, Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі

Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі

Дубовік Юрась

Гэтая кніга — успаміны колішняга вязьня расейска-савецкіх канцлягераў Юрася Дубовіка. Сьведка мінулай эпохі, аўтар шчыра апавядае прa ўсё, што перажыў, што ведаў, чуў i бачыў. Нягледзячы на цяжкія выпрабаваньні, Юрась Дубовік захаваў сваю годнасьць, пранёс у сэрцы любоў да свае Бацькаўшчыны. Для шырокага кола зацікаўленых чытачоў. Болей »