Дубянецкі Эдуард

Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (н. 20.04.1966, в.Чудзін Ганцавіцкага р-на), беларускі гісторык, культуролаг, эсэіст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Скончыў БДУ (1988), дзе і працаваў. У 1992—2004 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. З 2004 вядучы навук. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Аўтар кнігаў паэзіі: “Душы маёй няскончаны палёт” (2011) і “Покліч самотнага неба” (2013).

Артыкулы, вершы і эсэ друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.)

 

Дубянецкі Эдуард :: Выданьні

Дубянецкі Эдуард, Покліч самотнага неба

Покліч самотнага неба

вершы, паэма

Дубянецкі Эдуард

Вершы Эдуарда Дубянецкага вызначаюцца пачуццёвасцю, фантазійнасцю і яснасцю стылю, імкненнем да зразумення метафізічных праблем быцця. У новай кнізе змяшчаюцца творы лірычнага, філасофскага і смехавога гучання, узніклыя за два апошнія дзесяцігоддзі. Чытач мае мажлівасць пазнаёміцца з беспрэцэдэнтным россыпам класічных і аўтарскіх жанравых формаў. Болей »


Дубянецкі Эдуард, Душы маёй няскончаны палёт

Душы маёй няскончаны палёт

Кніга паэзіі

Дубянецкі Эдуард

У кнізе паэзіі Эдуарда Дубянецкага — роздум над складанымі праблемамі быцця, трывога і боль за драматычны лёс роднага краю, спадзяванні на асабістае шчасце і мары пра духоўнае ўзвышэнне чалавека. Тут змешчаны творы філасофскай, любоўнай і грамадзянскай лірыкі, вершы, напісаныя ў розных відах і жанрах, а таксама паэтычныя афарызмы і мініяцюры. У кнігу ўвайшлі вершы 1990–2011 гг. Болей »


Дубянецкі Эдуард, Культуралогія

Культуралогія

Энцыклапедычны даведнік

Дубянецкі Эдуард

Даведнік уключае болыш за 800 артыкулаў, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі культуры, асноўныя культуралагічныя паняцці і тэрміны, найважнейшыя школы і кірункі культуралогіі. У біяграфічных артыкулах, прысвечаных вядомым культуролагам, мысліцелям і асветнікам, дзеячам культуры, асвятляюцца іх жыццёвы і творчы шлях, асаблівасці светапогляду, распрацаваныя імі канцэпцыі і тэорыі. Змест большасці матэрыялаў арганічна... Болей »


Дубянецкі Эдуард, Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых дзён

Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых дзён

Папулярны энцыклапедычны даведнік

Дубянецкі Эдуард

У даведніку разглядаюцца асаблівасці сусветнай культуры — ад старажытнага часу да канца 20 стагоддзя. Асобныя раздзелы прысвечаны апісанню адметных рыс гісторыка-культурнага развіцця першабытнага грамадства, першых цывілізацый свету (Месапатамія, Егіпет, Індыя, Кітай), выяўленню спецыфікі сусветнай культуры ў перыяды антычнасці і сярэдневякоўя, новага і навейшага часу (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым, Японія, Візантыя, дакалумбавая А... Болей »


Дубянецкі Эдуард, Таямніцы народнай душы

Таямніцы народнай душы

Кніга для вучняў

Дубянецкі Эдуард

На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў. Болей »


Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны? Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці... Болей »


Нацыянальныя пытанні

Нацыянальныя пытанні

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы пра нацыянальныя супольнасьці Беларусі. Абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці вельмі востра ставіць пытаньне аб неабходнасьці глы... Болей »


Хрысціянства і беларуская культура

Хрысціянства і беларуская культура

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

Зборнік укладзены з тэкстаў выступленьняў на сэкцыі «Хрысьціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Побач з пытаньнямі тэалёгіі і агульнакультурнымі праблемамі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысьціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на мастацтва, канфэсіянальную шматаблічнасьць Беларусі. Натуральна, галоўнае месца ў зборніку нададзена праваслаўю і каталіцтву, а таксама ... Болей »


Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны ст...

Матэрыялы навуковай канферэнцыі (Мінск, 26-27 лістапада 1998 г.)

У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства, а таксама адводзіць значнае месца культуры. Наколькі гэта важна, гаворыць тэзіс, што асоба, якая не мае пэўнай арыентацыі на ідэа... Болей »


На шляхах да ўзаемаразумення

На шляхах да ўзаемаразумення

Навуковы зборнік

Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1549—1616), трэці – беларускага і расійскага вучонага-асьветніка Брані... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя