Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

 

Дубавец Сяргей :: Выданьні

epub
Дубавец Сяргей, Д’ябал запрэжаны ў плуг

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Містычны трылер з жыцьця праскіх големаў

Дубавец Сяргей

— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы. (фрагмент) Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Тантамарэскі

Тантамарэскі

Гісторыя аднаго працэсу

Дубавец Сяргей

Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў. Болей »


pdf
epub
Дубавец Сяргей, Д’ябал запрэжаны ў плуг

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Два апавяданьні і аповесьць

Дубавец Сяргей

Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў? Болей »


pdf
epub
Дубавец Сяргей, Cіні карабель у блакітным моры плыве

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці

Дубавец Сяргей

“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчасл... Болей »


pdf
epub
Дубавец Сяргей, Errata

Errata

як што называецца, так і адбываецца

Дубавец Сяргей

Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі. Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду

Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут. Болей »


Дубавец Сяргей, Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду

Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут. Гісторыя Беларускай Сьпеўна-Драматычнай майстроўні ... Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, ЯК Азбука паводзінаў

ЯК? Азбука паводзінаў

Дубавец Сяргей

Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. Болей »


pdf
epub
Дубавец Сергей, Русская книга, Второе издание

Русская книга

Дубавец Сергей

"Русская книга" (первое издание — 1998 г.) состоит из текстов, написанных автором в 1990-е гг. для периодических изданий, выходящих на русском языке: журналов "Нёман", "Белорусский климат" и "Вильнюс", газеты "Свабода" и московской "Литературной газеты". Сергей Дубавец (род. в 1959 г. в Мозыре) — литератор и издатель, главный редактор газет "Свабода" (1990), "Наша Ніва" (1991—2000), радио "Балтыйскія хвалі" (2000—2001), с 1997 года веду... Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Вершы

Вершы

Дубавец Сяргей

Новая кніга Сяргея Дубаўца – гэта прыватнае дасьледаваньне сучаснай паэзіі, яе сутнасьці, структуры і “падводных плыняў”. Упершыню “Вершы” прагучалі ў аўтарскім чытаньні ў перадачы “Вострая Брама” беларускай службы Радыё Свабода (2007). Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-10]   Наступная   Апошняя