Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).

Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).

Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).

Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).

Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).

Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.

Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.

 

Дранько-Майсюк Леанід :: Выданьні

epub
Дранько-Майсюк Леанід, Аляксей Нічыпорка і Рудольф Гес

Аляксей Нічыпорка і Рудольф Гес

Паэма

Дранько-Майсюк Леанід

У суботу 10 траўня 1941 году а шостай вечару намесьнік Гітлера Рудольф Гес выляцеў з Аўгсбурга на сваім асабістым “Месершміце” ў напрамку Вормса. Шмат рызыкі чакала наперадзе, і дзеля спакою Рудольф Гес дэкламаваў астралагічны вершык уласнага крэмзаньня: Трэба сябе хваліць / Хоць раз, хоць калі, / Хоць адным, / Але ласкавым словам, — / Гэтак жа, / Як невідушчы хваліць зоркі. Верш ажыўляў тыя пачуцьці, якія ўпершыню прыйшлі ў душу падчас... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Аўдолька і Міхалка

Аўдолька і Міхалка

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Аўдольцы, калі была малая, бацькі казалі: — Як зьясі цьвілы хлеб, лёгка паплывеш... Як зьясі з прыгаркаю, лёгка пабяжыш... А як зьясі чорствы, то будзеш доўга жыць!.. Казалі ж так, каб гэта не выкідвала аніякі хлеб. Яна й не выкідвала, а калі хлеб ужо надта быў цьвілы, прыгарэлы ці зусім сухі, што ня ўгрызьці, — крышыла і карміла курэй. Курэй праз усё сваё жыцьцё вельмі любіла і ўсё яшчэ любіць... Дык вось, навучылі Аўдольку шанаваць хл... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, У Вільні і больш нідзе

У Вільні і больш нідзе

«...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесць пра Адама Станкевіча (Працяг)

Дранько-Майсюк Леанід

Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю, дало нацыянальнаму пачуццю сілу, родную мову зрабіла мовай рэлігіі і наогул «...запаліла небасяжныя зоры ідэалу разьвіцьця над ... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Старонкі з «Памятнай кніжкі»

Старонкі з «Памятнай кніжкі»

Дранько-Майсюк Леанід

Просты вандроўнік зайшоў у страшны лес і ніяк не мог з яго выйсці. Дзень шукаў дарогу і ноч; і яшчэ дзень, і яшчэ ноч. Ды ўсё марна. Урэшце, стомлены, галодны і напалоханы, звярнуся да Бога: — Божа, дапамажы адгэтуль выйсці! — А ты любі сваё і выйдзеш! — адказаў Бог. — Як гэта?! — не ўцяміў пуставаты вандроўнік. — А так, любі сваё і выйдзеш... Але някемлівы не ведаў, што такое сваё і як яго можна любіць, і мусіў прасіць Бога, каб ён нав... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, ...Натуральны, як лінія небасхілу

...Натуральны, як лінія небасхілу

Архіўная аповесць пра Максіма Танка

Дранько-Майсюк Леанід

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі

Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Дзве малыя дзеўчынкі – сёстры Гапка і Ліска – ды іхняя матка Броня… Гапка на год старэйшая за Ліску, ёй ужо дванаццаць, і яна зазвычай першаю загаворвала з маці, асабліва тады, калі маці ўсю ад злосці круціць пачынала; у такую хвіліну Гапка магла нават і недзіцячае слова сказануць, каб яна ахалодала; Ліска ж маўчала – баялася, калі маці гневалася. А ў Гапкі – характар! Калі Броня на сенакосе якім нанач заставалася, то Гапка карову на па... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Кніга для спадарыні Эл

Кніга для спадарыні Эл

проза, вершы, п’еса

Дранько-Майсюк Леанід

Багацце спадарыні Эл бадай штороўнае багаццю ка­ралевы Боны і характартакі ж… Аўтарупэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтакжа патрэбны, які рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хтоператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Анёлак і я

Анёлак і я

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дран... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама

Цацачная крама

Кніжка для вялікіх і малых

Дранько-Майсюк Леанід

Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачн... Болей »


epub
Дранько-Майсюк Леанід, Нярвовы раман

Нярвовы раман

Дранько-Майсюк Леанід

Наладзіўшы ад цябе неабходныя ўцёкі, я апынуўся ў Дубліне; мог апынуцца ў Берліне, Варшаве, Баранавічах (дзе заўгодна!), аднак жа лёс выпадкова прывёў мяне ў сталіцу Ірландыі, і свой нядоўгі ірландскі побыт я ўзбагаціў яшчэ кароткім шпацырам па Лісабоне і Парыжы. Гэта былі ўцёкі дзеля супакаеньня, бо наш нярвовы раман, у якім верхаводзіла ты, займеў ужо далёкі ад спакою кухонны зьмест. (фрагмент) Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-10]   Наступная   Апошняя