Дранчук Валеры

Валер Дранчук нарадзіўся 9 жніўня 1951 г. на хутары Гавязна (да 1939 аднайменны фальварак) паміж Стоўбцамі і Нясвіжам, на ціхай рачулцы Гавязнянцы, што ўпадае ў Нёман. Журналіст, літаратар. Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў у раённых газетах і газеце “Звязда”, у сакратарыяце Вярхоўнага Савета і Кабінеце Міністраў, у часопісах “Беларусь” і “Родная прырода”. Фотаграфік, дызайнер, выдавец. Выкладаў курс фотарэжысуры на факультэце журналістыкі. Займаўся школьна-педагагічнай практыкай, арганізаваў на родным хутары дзіцячую студыю экалагічнай пленэрыстыкі, праводзіў пленэры “Маляўнічая Бацькаўшчына”. З 1995 выдаваў першую прыватную экалагічную газету «Белавежская пушча», з 2000 ажыццяўляе выданне каляндарнай серыі “Маляўнічая Бацькаўшчына”. “Зялёны” актывіст. З 2001 кіраўнік грамадскай экалагічнай ініцыятывы “ТЕRRА-Канвенцыя” (абарона краявіду ў міжнародным кантэксце), аўтар грамадзянскіх ініцыятыў і праектаў на абарону Белавескага лесу і беларускай прыроды (прэс-туры на месца здарэнняў, прэс-канферэнцыі, выпуск інфармацыйных бюлетэняў “ТЕRRА-Канвенцыя”, “Ave-парк”, інш.).

Лаўрэат нацыянальнай прэміі Генры Форда “За захаванне культурнай спадчыны і навакольнага асяроддзя” (1999) і літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтр, 2001).

Мае сына Цімафея і дачку Юлію. З 2016 жыве ў Нясвіжы

 

Дранчук Валеры :: Выданьні

Дранчук Валеры, Мае кантрапункты. За акіянам i дома. Ахова нацыянальных паркаў i месцаў дзікай прыроды ў ЗША

Мае кантрапункты. За акіянам i дома. Ахова нацыяналь...

Дранчук Валеры

У кнізе больш за 150 фатаграфій, падаецца публіцыстычны каментар з актуальней падставай i пазнавальным этыка-філасофскім зместам. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Дранчук Валеры, Кажу дзецям...

Кажу дзецям...

Прысвячэнне Платону

Дранчук Валеры

Першая кніжка аўтарскай серыі «Ліцэй» напісана ў жанры лірычнай дыдактыкі — навучальна-пазнавальных лірычных эцюдаў. Удадатку міжнародныя дакументы экалагічнай стратэгіі, прыватныя прэзентацыі аўтара, ілюстрацыйны матэрыял. Болей »


Дранчук Валеры, Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS

Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS

Хроніка красы і змагання. 1995-200?

Дранчук Валеры

Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі, напісаныя мовай самой прыроды, на якой грамадствы, з розных абставінаў і прычын, развучваюцца гаварыць вуснамі палітыкаў, вучоных і нават ... Болей »


Беларусь (часопіс), 6 (618) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

6 (618) 1990

Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна Уладзімір, Загадкі Кенан Джордж, Узыходжанне Гітлера Кляшчук Анатоль, Першая дарога Лапін Валерый, Шчыгрынавая прастора ... Болей »


Крыніца, 6 (12) 1994

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

6 (12) 1994

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Болей »