Дракахруст Юры

Юры Дракахруст — журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. у Хабараўску (Расея). У 1964 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. У 1982—1991 гг. працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі, у 1991—1994 гг. — у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у 1992—2000 гг. — у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Выступаў з артыкуламі ў газэтах «Знамя юности», «Белорусский рынок», «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», у інтэрнэт-выданьні «Белорусские новости», у часопісах «ARCHE», «Неприкосновенный запас» (Расея).

Аўтар артыкулаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі ў кнігах «Белоруссия и Россия: общества и государства» (Масква) і «Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West» (Harvard, Cambridge, MA). У 1990—1991 гг. — сакратар управы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». З 1991 г. працуе на Радыё Свабода, з 1996 г. — карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода, з 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе.

Узнагароджаны мэдалём Акадэміі навук СССР за найлепшую дыплёмную працу (1982), ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).

 

Дракахруст Юры :: Выданьні

Дракахруст Юры, Сем худых гадоў

Сем худых гадоў

Дракахруст Юры

Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў даданыя дыскусіі, якія вяліся зь іх нагоды наведнікамі сайту Свабоды, а таксама — пазьнейшая ацэнка прагнозаў аўтара. Болей »


Дракахруст Юры, Акцэнты Свабоды

Акцэнты Свабоды

Дракахруст Юры

Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў этэр у 2001—2009. Парадоксы станаўленьня нацыі і дзяржаўнасьці, аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, геапалітыка і мараль — пытаньні «круглых сталоў», адказы на якія шукаюць вядомыя беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі. Болей »


ARCHE, 02 (119) 2013

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

02 (119) 2013

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі ... Болей »


ARCHE, 11(74)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(74)2008

У нумары: крытычныя выступы Зьмітра Саўкі "Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008" і Пётры Рудкоўскага "Беларускае адраджэньне паміж пагромам і гіпэрмаркетам", дасьледаваньне Віталя Макарэвіча "Антыразбор" шляхты: падробкі дваранскіх дакументаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі ў ХІХ ст.", развагі Дэвід Марплза і Ўладзімера Падгола "Палітыка новай памяці ў другой расійскамоўнай дзяржаве", і інш. Болей »


ARCHE, 09(72)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(72)2008

Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі — не? * АЎРАМЕНКА ВАСІЛЬ, Ад дысыдэнта да імпэрыяліста. Аляксандар Салжаніцын і яго шлях * ВІДАНАВА ІРЫНА, «Новыя СМІ» як форма м... Болей »


ARCHE, 06(40)2005

ARCHE

06(40)2005

У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь” Андрэя Казакевіча. Яшчэ ў нумары: дасьледаваньне Аляксандра Пашкевіча і Андрэй Чарнякевіча "Псіхалогія здрады: беларускі нацыянальны ... Болей »


ARCHE, 05(34)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(34)2004

Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы "Шукайце нас у падпольлі". У нумары: аналітычныя артыкулы "Як Лукашэнка апраўдвае рэферэндум і свой рэжым", "Межы бюракратычнага аўтарытары... Болей »


ARCHE, 03(32)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(32)2004

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку ", Янка Брыль "Чатыры сустрэчы з Сафіяй", гутарка з Уладзімерам Арловым "Ленін ня раз бываў у Полацку…" і інш. Апрача гэтага, публік... Болей »