Дэбіш Васіль

Васіль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, “Верасень”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, “Жырандоля”, тыднёвіку “Літаратурная Беларусь”,“Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі”(1993), “Лісты да Марыі” (1996), “Праз дождж”(2012), “Чуйнар” (2015).

 

Дэбіш Васіль :: Выданьні

pdf
Дэбіш Васіль, Чуйнар

Чуйнар

Вершы

Дэбіш Васіль

У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Не дзіва, што творчы наробак спадара Васіля вялікі — пісьменнік шмат гадоў друкуецца ў абласной і ... Болей »


pdf
Дэбіш Васіль, Праз дождж

Праз дождж

Вершы

Дэбіш Васіль

“Праз дождж” – трэці па ліку паэтычны зборнік вершаў берасцейскага паэта. У ім – спроба асэнсавання мінулага і сённяшняга жыцця, роздумы пра чалавечую годнасць, сяброўства, каханне, нашу, часам абсурдную, рэчаіснасць. Літаратура, і найперш паэзія, ва ўсе часы гісторыі чалавецтва застаюцца захавальніцамі духоўнасці, гармоніі, красы – таго высокага і вартага, дзеля чаго жывуць народы на зямлі, дзеля чаго жыве і асобны творца. Мастацкае, ... Болей »


pdf
Дэбіш Васіль, Лісты да Марыі

Лісты да Марыі

Дэбіш Васіль

Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму ў наш складаны час як выжыць самому. Ён задаецца пытаннем „Каму маліцца мне?», Вобраз ягонага трыадзінага Бога яскрава праступае ў іпаст... Болей »


pdf
Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль, Калядная вячэра. Белыя птахі

Калядная вячэра. Белыя птахі

Вершы

Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль

Перад вамі кніга вершаў братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ. Нарадзіліся яны ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна. Абодва скончылі Мінскі інстытут культуры. Жывуць і працуюць у Брэсце. Анатоль — дырэктар Дома культуры, Васіль — выкладчык у вучылішчы. Хоць яны і блізняты, вершы іх зусім непадобныя. Анатоль больш засяроджаны, схільны да разгорнутай дэталі, тэма сучаснасці ў яго творах цесна паяднана з нашай гісторыяй. Васіль — паэ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (154) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (154) 2019

Сёлетні штогадовы ўкраінскі «Книжковий Арсенал» праходзіў пад дэвізам «Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей». У дзел у ім прымалі аўтары з Украіны, Еўропы, Амерыкі, Канады, Азіі. Праблематыка фестывалю ахоплівала такія надзённыя пытанні, як «выяўленне ўзаемадзеяння паміж культурамі, гісторыямі і палітыкамі суседніх краін, узаемаўплывы ў літаратурах, выдатныя постаці на скрыжаванні культур» і... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (131) 2017

Літаратурная Беларусь

культурна-асветніцкі турызм, культурна-пазнавальны турызм, этнакультурны турызм

7 (131) 2017

Кожнаму народу даюцца свае прарокі, хоць іхняя дзейнасць мае агульналюдскае гучанне. І тыя, абраныя, ведалі аб сваім пакліканні, аб сваім прызначэнні на зямлі. У іх пераліку — і геніяльны беларускі паэт Янка Купала. Па ўcвeдaмлeнні знaчнacцi i poлi ў духоўным станаўленні нацыі, выхаванні беларускай самасвядомасці Янку Купалу можна лічыць наступнікам Францыска Скарыны, які ў перакладзеных і выдадзеных ім кнігах Святога Пісання на знак у... Болей »


pdf
epub
Дзеяслоў, 89

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

89

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 21

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

21

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны дзень, свята, сённяшні вечар – незвычайны вечар, бо так супала, што ў горад прыехаў ве-лічэзны парк забаваў, самы сапраўдны, падобны д... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 85

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

85

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (120) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (120) 2016

У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага саюза ці не», то бок пра ноты там ні слоўца. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя