Дашына Ярына

Дашына Ярына (Ірына Іванаўна) нарадзілася 04.10.78 года ў в. Стаў Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла БрДУ ім. Пушкіна па спецыяльнасці “Руска-беларуская філалогія” і Брэсцкі інстытут павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці “Практычная псіхалогія”. Настаўнічала ў Брэсцкім раёне. Зараз працуе ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Жыве ў в. Клейнікі Брэскага раёна. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.

Вершы пачала пісаць ў школьныя гады. Уладальніца гран-пры імя Яўгеніі Янішчыц і рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых талентаў “Дэбют”.

Вершы друкаваліся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках паэзіі. Падрыхтаваны рукапіс да выхаду паэтычнага зборніка.

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

 

Дашына Ярына :: Выданьні

Дашына Ярына, Вершы

Вершы

Дашына Ярына

Ярына Дашына - паэтка. Нарадзілася ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна. Мае філалагічную і адукацыю практычнага псіхолага. Працуе галоўным бібліёграфам у аддзеле краяўзнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Аўтар кнігі паэзіі “Графіці на сэрцы”. Асобныя вершы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, нямецкую і шведскую мовы.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolli... Болей »


Дашына Ярына, Графіці на сэрцы

Графіці на сэрцы

вершы

Дашына Ярына

Вершы Ярыны Дашынай, змешчаныя ў гэтай кнізе, уражваюць арыгінальнасцю мастацка-паэтычнага адкрыцця з першых радкоў. Гэта гаворыць аб тым, што як сама паэтка, так і яе лірычная гераіня — неардынарныя асобы, якія пастаянна знаходзяцца ў экзістэнцыяльным пошуку. Імправізуючы на струнах душы, мастачка слова спрабуе раскрыць свой духоўны свет, суадносячы яго з вечнасцю і наводзячы на філасофскі роздум. Болей »


Дзеяслоў, 75

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

75

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары Болей »


Дзеяслоў, 72

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

72

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 62

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

62

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літ... Болей »


Дзеяслоў, 19

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

19

* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Бяляцкі Алесь, "Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?" Эсэ пра падарожжа ў Кракаў * Вальтар Віктар, Р... Болей »


Дзеяслоў, 07

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

07

* Акулін Эдуард, Непрычалены човен * Арсеньнева Натальля, Лісты да Антона Луцкевіча / Пераклады вершаў з "Кнігі джунгляў" Рэдзьярда Кіплінга. Уступнае слова Анатоля Сідарэвіча * Барысевіч Юрась, Мастацтва і вар'яцтва * Бураўкін Генадзь, Яшчэ ня вечар * Быкаў Васіль, Афганец * Гілевіч Ніл, Мае шляхетныя калегі * Дашына Ярына, Мне нестае Айчыны... * КАЛЯДА ЮГАСЯ, Добрай раніцы, планета * Карамазаў В... Болей »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »


Маладосць, 11(648)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11(648)2007

"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў нябёсы над табой трымае...» * Вабішчэвіч Віктар, «Прыпыніся, вецер, на хвілінку...» * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня. * ГР... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя