Чыслаў Cяргей

Cяргей Чыслаў нарадзіўся 15 красавіка 1967 г. у Менску. Вучыўся у СШ 65 и 50. Пасля заканчэння школы паступіў у Менскую Вышэйшую інжэнерна-зенітную вучэльню (дзе у 1988 г. заснаваў Вольнае згуртаванне вайскоўцаў, за што неаднаразова атрымліваў дысцыплінарныя выракі) скончыўшы якую ў 1989 г., выправіўся на службу ў Забайкальскую ваенную акругу, што месцілася на мяжы з Кітаем.

У Забайкальскай ваеннай акрузе праслужыў да 1991 г., 5 разоў звяртаўся да кіраўніцтва акругі з рапартамі з просьбай аб пераводзе на службу ў Беларусь, на якія рэгулярна атрымліваў адмовы. Пасля падачы рапарта на звальненне, быў зволены па скарачэнні.

Па вяртанні ў Беларусь, стаў адным з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, займаў пасаду адказнага сакратара, дбаў пра пытанні перавода беларускіх вайскоўцаў (што праходзілі службу ў розных рэгіёнах СССР) у Беларусь.

Заснавальнік і кіраўнік спартова-патрыятычнай арганізацыі “Белы Легіён”, якая займалася выхаваннем беларускай моладзі ў нацыянальным рэчышчы.

Неаднойчы балатаваўся ў беларускі парламент. Выступаў супраць утварэння саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, а таксама супраць аб’яднання з Расеяй, за што стала прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў”. Таксама пад пераслед патрапілі сябры арганізацыі "Белы Легіён", якую ўзначальваў Сяргей Чыслаў, па абвінавачванні ў экстрымізме. У 2008 г. Сяргей Чыслаў разам з сябрамі быў арыштаваны ў сувязі з выбухам на дзень незалежнасці ў 2008 г.

Разам з са Станіславам Суднікам выдаў у 1997 г. “Беларуска-расійскі вайсковы слоўнік”.

 

Чыслаў Cяргей :: Выданьні

Няма адпаведных дакумэнтаў