Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

Чыгрын Сяргей :: Выданьні

pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 44

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

44

Паводле рэформаў дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), праведзеных у 1564-1566 гг., паветы станавіліся цэнтрамі адміністрацый­нага, ваеннага, судовага і палітычнага жыцця лакальных сацыяльных структур — павятовых шляхецкіх карпарацый. На павятовых сойміках шляхта магла абмяркоўваць не толькі справы агульнадзяржаўнай важнасці, але і вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы. Заключэнне ў 1569 г. Люблінскай уніі і ўтварэнне супо... Болей »

pdf
Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »

pdf
epub
Дзеяслоў, 91

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

91

Верасень, 16

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей »

pdf
Дзеяслоў, 96

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

96

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »

Першая   Папярэдняя   [9-9]   Наступная   Апошняя