Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

 

Чыгрын Сяргей :: Выданьні

pdf
Чыгрын Сяргей, З беластоцкай зямлі

З беластоцкай зямлі

Чыгрын Сяргей

Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная ... Болей »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Мастак Антон Карніцкі

Мастак Антон Карніцкі

Гісторыка-краязнаўчы і мастацтвазнаўчы нарыс

Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын запрашае ў чарговае падарожжа па невядомым і няслушна забытым. Гісторыка-краязнаўчы нарыс слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына прысьвечаны мастакам Слонімшчыны ў складаныя часы першай паловы 20 стагодзьдзя. Асаблівае месца надаецца творам мастака Антона Карніцкага, які пражыўшы 32 гады пакінуў па сабе яскравы мастацкі сьлед. Імя мастака нажаль забытае і як раз для таго, каб вярнуць яго і яго творчасьць у сьвя... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Камень Міндоўга

Камень Міндоўга

Вершы

Чыгрын Сяргей

Усё, пра што піша Сяргей Чыгрын, дарагое і майму сэрцу: і касцёл святога Андрэя ў Слоніме, і духоўны подзвіг Міхала Валовіча, і спадчына Гальяша Леўчыка, і, вядома ж, усё, што звязана з Наваградчынай – даўні замак і сцежкі Адама Міцкевіча, камень Міндоўга... Сфера інтарэсаў аўтара найперш духоўныя здабыткі народа, які зведаў неймаверны цяжар няволі і нядолі, але “ні перад кім ... не сагнуўся.” Важнае і тое, што патрыятычная і светлая па... Болей »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Жыў роднай песняй

Жыў роднай песняй

Нарыс пра беларускага харавога дырыжора, кампазітара і педагога Антона Валынчыка

Чыгрын Сяргей

Ён быў шчыра і самаахвярна закаханы ў справу свайго жыцця, у родную беларускую песню, у музыку і ў свой народ. Імя гэтага чалавека сёння амаль забыта. Гэта Антон Міхайлавіч Валынчык (1896-1985) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, музычны дзеяч, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі. Сяргей Чыгрын у сваёй кнізе распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Антона Валынчыка, вяртаючы з небыцця гэтае імя. Болей »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Альбярцін

Альбярцін

Гісторыка-краязнаўчы нарыс

Чыгрын Сяргей

Новая кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Чыгрын Сяргей уклад., Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі

Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Болей »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Па слядах Купалы і Коласа

Па слядах Купалы і Коласа

Літаратурна-краязнаўчыя артыкулы і вершы

Чыгрын Сяргей

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняр... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Такі іх лёс

Такі іх лёс

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі Сяргей Чыгрын са Слоніма распавядае пра няпросты і трагічны лёс вядомых і малавядомых беларусаў нашай Бацькаўшчыны. Шмат новага чытачы даведаюцца пра генерала 1812 года Яна Канопку, пра беларускіх святароў Філафея і Паўла Лысуху, легендарнага доктара Усевалада Шырана, спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса, палітыка і гісторыка Міколу Шкялёнка, а таксама пра Рыгора Шырму, Якуба Міско, Вацлава Ластоўскага, Гальяша Леўчыка, Янука Да... Болей »


Чыгрын Сяргей, Паэтычная Слонімшчына

Паэтычная Слонімшчына

Вершы

Чыгрын Сяргей

Зборнік "Паэтычная Слонімшчына" склалі вершы тых аўтараў, якія сёння жывуць не толькі ў Слоніме і раёне, але i пa-за межамі сваёй маленькай радзімы. Узрост паэтаў самы розны, і па-рознаму складваецца іх жыццёвы лёс. Старэйшаму паэту Анатолю Іверсу споўнілася 87 гадоў. На жаль, пакуль рыхтаваўся гэты зборнік, Анатоля Іверса не стала. Але засталіся яго вершы. А самыя апошнія паэт прапанаваў для "Паэтычнай Слонімшчыны". (...) Вялома, паэты... Болей »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Слонімскія падмуркі

Слонімскія падмуркі

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

Працуючы над будучым энцыклапедычным даведнікам “Літаратурныя мясціны Беларусі”, я пераканаўся, што “салаўіныя”, паэтычныя гнёзды “кучкуюцца” пераважна па суседству. У адных рэгіёнах іх болей, у іншых — меней. Але абсалютна пустынных, ненаселеных пісьменнікамі мясцін не бывае. Зямля, нараджаючы сваіх песняроў, імкнецца да раўнамернага іх размяшчэння. І ўжо іншая справа, ёсць ці не побач з паэтамі, празаікамі, драматургамі, літаратуразна... Болей »